італьянскія спявачкі, сёстры. Нарадзіліся ў Мілане.
Джулія (28.7.1811 — 29.11.1869), адна з буйнейшых спявачак 19 ст. Вучылася ў Дж.Паста і інш. У 1828—61 спявала на оперных сцэнах Італіі і інш. краін (з 1834 салістка «Тэатра Італьен» у Парыжы). Класічная прадстаўніца школы бельканта, выконвала сапранавыя і мецца-сапранавыя партыі. Для яе напісаны партыі Нарыны («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Джульеты і Эльвіры («Капулеці і Мантэкі», «Пурытане» В.Беліні). Оперы «Пурытане» і «Дон Паскуале» напісаны спец. для квартэта Грызі, Л.Лаблаш, Дж.Б.Рубіні, А.Тамбурыні, які паспяхова выступаў на працягу 25 гадоў.
Джудзіта (28.7.1805 — 1.5.1840), вучылася ў Міланскай кансерваторыі. У 1822—38 выступала на сцэнах многіх т-раў у партыях сапрана і мецца-сапрана: Норма («Норма» В.Беліні), Семіраміда, Дэздэмона («Семіраміда», «Атэла» Дж.Расіні). Для яе напісана партыя Рамэо («Капулеці і Мантэкі»).
расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт.СССР (1965). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1951, педагог А.Ваганава), Ленінградскую кансерваторыю (1982). З 1951 салістка, з 1971 педагог-рэпетытар Марыінскага т-ра, з 1989 — «Амерыканскага тэатра балета» (Нью-Йорк). Выканальніца гал. партый у балетах рус. і замежнай класікі і сучасных аўтараў (многія ўпершыню ў СССР). Вяршынь балетнага акадэмізму дасягнула ў партыях Аўроры («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда» А.Глазунова), Жызэлі («Жызэль» А.Адана). Здымалася ў тэлеэкранізацыях балетаў, тэлефільмах-канцэртах і інш. У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паставіла балеты «Жызэль» (1987), «Спячая прыгажуня» (1990). Дзярж. прэмія СССР 1980. «Залатая зорка» Міжнар. фестывалю танца ў Парыжы (1965), прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1982).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІНЕ́НКА-ВО́ЛЬГЕМУТ Марыя Іванаўна (13.2.1892, Кіеў — 3.4.1966),
украінская спявачка (лірыка-драм. сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1936). Скончыла Кіеўскае муз. вучылішча (1912). З 1912 у т-рах Расіі (Петраград), Украіны. У 1935—53 салістка Кіеўскага т-ра оперы і балета. У 1920-я г. ўдзельнічала ў стварэнні ўкр. опернага т-ра. Выкладала ў Кіеўскай кансерваторыі (з 1944 праф.). Валодала моцным чыстым голасам прыгожага тэмбру, высокаразвітай вак. тэхнікай. Сярод партый: Насця, Наталка і Цярпіліха («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), Аксана, Адарка («Запарожац за Дунаем» С.Гулака-Арцямоўскага), Ганна («Наймічка» М.Верыкоўскага), Варвара («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Купава і Снягурачка («Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Ліза, Марыя («Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Галька («Галька» С.Манюшкі). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕВА (Тарасевіч) Таццяна Пятроўна
(4,5.1924, г. Бранск, Расія — 13.11.1993),
расійская піяністка, кампазітар, педагог. Засл. арт. Расіі (1955). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. (1947, клас А.Гальдэнвейзера) і кампазіцыі (1950), з 1959 выкладала ў ёй (з 1965 праф.). З 1945 салістка Маскоўскай філармоніі. Яе выкананню былі ўласцівы высокая культура і майстэрства, тэхн. свабода. У рэпертуары фп. творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Шапэна, Р.Шумана, І.Стравінскага, П.Чайкоўскага, А.Скрабіна, С.Рахманінава, Дз.Шастаковіча і інш. Аўтар 2 канцэртаў для фп. з арк. (1950, 1963), сімф. твораў, транскрыпцый і пералажэнняў для фп. і інш. 1-я прэмія Міжнар. конкурсу на лепшае выкананне твораў Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951. Міжнар. прэмія імя Шумана 1971 (ГДР).
Літ.:
Григорьев Л., Платек Я. Современные пианисты. 2 изд. М., 1990. С. 244—246.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА Ніна Міхайлаўна (н. 9.8.1947, хутар Красненскі Сямікаракорскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. артыстка балета. Нар.арт. Беларусі (1980). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1966). У 1966—88 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Выконвала гал. партыі пераважна лірыка-драм. плана. Яе мастацтва вызначалася ўпэўненай тэхнікай танца, закончанасцю поз, адточанасцю вярчэнняў, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Наталька («Курган» Я.Глебава), Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова). З 1992 жыве за мяжой.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 112—116.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́ВА Ала Барысаўна (н. 15.4.1949, Масква),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1985). Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Муз. вучылішча імя М.Іпалітава-Іванава ў Маскве (1969), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1981). З 1970 артыстка Ліпецкай філармоніі, салісткаэстр.арк. пад кіраўніцтвам А.Лундстрэма, вакальна-інстр. ансамбля «Вясёлыя рабяты», Расканцэрта. З 1988 маст. кіраўнік т-ра-студыі «Тэатр песні». У рэпертуары песні рас. і замежных кампазітараў, шмат з якіх выканала ўпершыню, уласныя песні. Яе выкананне вылучаецца драматург. пабудаванасцю, рэжысёрскай прадуманасцю кампазіцый. «Гран-пры» на Міжнар. фестывалях эстраднай песні «Залаты Арфей» (1975, Балгарыя) і «Бурштынавы салавей» у Сопаце (1978, Польшча). Здымалася ў кіно («Жанчына, якая спявае», «Прыйшла і гавару» і інш.). Яе творчасці прысвечаны тэлефільмы «Тэатр Алы Пугачовай» (1978), «У Алы» (1979), «Маналогі спявачкі» (1981) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́РУ (Ратару-Еўдакіменка) Сафія Міхайлаўна
(н. 9.8.1947, с. Маршынцы Наваселіцкага р-на Чарнавіцкай вобл., Украіна),
эстрадная спявачка. Нар.арт. Украіны (1976), нар.арт. Малдовы (1985), нар.арт.СССР (1988).
Скончыла Чарнавіцкае муз. вучылішча (1967), ін-т мастацтваў у Кішынёве (1974). У 1971—75 салістка Чарнавіцкай абл., з 1977 — Крымскай дзярж. (г. Сімферопаль) філармоній. У рэпертуары ўкр. і малд.нар. песні ў сучасных апрацоўках, а таксама песні ўкр. (У.Івасюк, М.Мазгавой, І.Поклад), малд. (Р.Віеру, А.Кірыяк, П.Тэадаровіч) і рас. (А.Мажукоў, А.Марозаў, У.Мацецкі, Д.Тухманаў і інш.) кампазітараў. Знялася ў фільмах: тэлевізійных — «Чырвона рута», «Песня заўжды з намі», «Маналог пра каханне» і інш., мастацкіх — «Дзе ты, каханне?», «Душа». Лаўрэат Міжнар. фестывалю эстр. песні «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1973) і конкурсу эстр. песні ў г. Сопат (Польшча, 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗУ́НАВА Тамара Сяргееўна (21.11.1906, Мінск — 29.7.1983),
бел. артыстка балета. Вучылася ў харэагр. студыі БДТ у К.Алексютовіча (1921—22). З 1923 артыстка балета ў БДТ-1, з 1930 — Дзяржэстрады, з 1933 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1934—37 педагог балетнай школы пры т-ры оперы і балета, у 1940—41 — харэагр. аддз.рэсп.Тэатр. вучылішча. З 1960 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Яе танцу быў уласцівы моцны тэмперамент, драматызм. Значную ўвагу аддавала развіццю і папулярызацыі бел.нар. танца. На сцэне Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі выконвала танцы ў оперных і балетных спектаклях, у т. л. хабанеру і іспанскі танец у «Дон Кіхоце» Л.Мінкуса, усходні танец у «Бахчысарайскім фантане» Б.Асаф’ева, мазурку ў оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, лезгінку ў «Дэмане» А.Рубінштэйна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЕТАВЕ́Ц Таццяна Рамуальдаўна (н. 1.1.1960, Мінск),
бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І.Савельевай). З 1979 салісткаНац.акад.т-ра балета Беларусі. Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нац. рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У.Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А.Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А.Залётнева). З інш. рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Дзяўчына («Балеро» на муз. М.Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта» Л.Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Мірта («Жызэль» А.Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), танцы ў операх.
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988;
Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993.