ІВАНО́ВА (Дзіна Іванаўна) (н. 9.9.1929, г. Валгаград, Расія),
бел. спявачка (лірыка-драм. сапрана). Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1961). У 1962 салістка Петразаводскага муз.т-ра. З 1963 у Бабруйскім муз.-драм. т-ры, з 1965 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, у 1970—75 салісткаДзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі, у 1983—87 салісткаБел. філармоніі. З 1987 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Голас шырокага дыяпазону і драм. здольнасці дазвалялі ёй ствараць разнапланавыя вобразы. Сярод роляў: Ірына, Агата («Пяе «Жаваранак» і «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Адэта Дарымонд, Мадлен, Тэадора Вердзье («Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Зорыка і графіня Ілона («Цыганскае каханне» Ф.Легара), Чаніта і Анжэла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Віялета Леблан («Халопка» М.Стрэльнікава).
беларуская спявачка. Засл. арт. Беларусі (1963). З 1952 салісткаДзярж.нар. хору Беларусі. Выканальніца бел.нар. жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г.Аўдзеенка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Станіслава Іосіфаўна) (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салісткаДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салісткаБел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.Вердзі). Сярод інш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАВА (Валянціна Васілеўна) (н. 2.10.1932, Мінск),
бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). З 1952 салісткаДзярж.нар. хору БССР (падгалосачнае сапрана), створаных пры хоры актэта і квартэта «Купалінка». У 1975—80 у фальклорна-харэагр. ансамблі «Харошкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЛА́НАВА (Роза Тажыбаеўна) (н. 1.1.1922, г. Казалінск Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
казахская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1967). З 1949 салістка Казах, філармоніі, з 1960 — Казахканцэрта. Выканальніца нар. (казах., рус., узб., тат., манг., карэйскіх і інш.) і эстрадных песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САВА (Галіна Аляксандраўна) (н. 16.7.1950, Маскаленскі р-н Омскай вобл., Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1971). Да 1992 салісткаДзярж. ансамбля танца Беларусі. З 1994 маст. кіраўнік эстрадна-харэагр. групы «Фіеста» Дзярж. аб’яднання «Белканцэрт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВА (Валянціна Васільеўна) (1.12.1935, Мінск —8.11.1990),
бел. спявачка (нізкі альт). Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыла БДУ (1966). У 1952—79 салісткаДзярж.нар. хору Беларусі, удзельніца створаных пры хоры вак. актэта і квартэта «Купалінка». Спявала ў нар. і акад. манеры, выконвала сольныя партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАНА́СЕНКА (Марыя Акімаўна) (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1964). З 1945 працавала ў розных маст. калектывах Украіны, у 1959—68 салісткаДзярж. ансамбля танца БССР. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках калектыву «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш.
руская спявачка. Нар.арт.СССР (1973). Герой Сац. Працы (1987). Скончыла Маскоўскае муз. вучылішча імя М.М.Іпалітава-Іванава (1969). З 1947 салісткаРус.нар. хору імя М.Я.Пятніцкага, з 1951 — хору рус. песні Усесаюзнага радыё, з 1960 — Масканцэрта. З 1977 маст. кіраўнік і салістка ансамбля «Расія». Мае моцны, глыбокі голас багатай тэмбравай афарбоўкі. Дасканала валодае класічнай нар. манерай спеву, па-майстэрску выконвае рус.нар. і аўтарскія песні рас. і інш. кампазітараў («Разанскія мадонны» А.Далуханяна, «Цячэ Волга» М.Фрадкіна, «Арэнбургская пуховая хустка» Р.Панамарэнкі і інш.). Аўтар кн. «На перакрыжаванні сустрэч» (2-е выд. 1988), «Цячэ мая Волга» (1997) і інш. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́ЕНКА (Ганна Васілеўна) (н. 23.2.1927, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1966). У 1952—82 салістка (нізкі альт) Дзярж.нар. хору БССР. Тонка адчувала і перадавала стылявыя асаблівасці палескіх нар. песень. Выступала ў складзе вак. актэта, у дуэце з М.Адамейка.