УЗУ́НАВА Тамара Сяргееўна (21.11.1906, Мінск — 29.7.1983),
бел. артыстка балета. Вучылася ў харэагр. студыі БДТ у К.Алексютовіча (1921—22). З 1923 артыстка балета ў БДТ-1, з 1930 — Дзяржэстрады, з 1933 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1934—37 педагог балетнай школы пры т-ры оперы і балета, у 1940—41 — харэагр. аддз. рэсп. Тэатр. вучылішча. З 1960 выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це. Яе танцу быў уласцівы моцны тэмперамент, драматызм. Значную ўвагу аддавала развіццю і папулярызацыі бел. нар. танца. На сцэне Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі выконвала танцы ў оперных і балетных спектаклях, у т. л. хабанеру і іспанскі танец у «Дон Кіхоце» Л.Мінкуса, усходні танец у «Бахчысарайскім фантане» Б.Асаф’ева, мазурку ў оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, лезгінку ў «Дэмане» А.Рубінштэйна і інш.
т. 16, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)