КАПНІ́СТ (Васіль Васілевіч) (23.2.1758 або 1757, с. Вялікая Абухаўка Міргарадскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 9.11.1823),
расійскі паэт і драматург, адзін з прадстаўнікоў класіцызму. Выступаў у жанры оды, элегіі, анакрэантычнага верша, камедыі. Папулярнасць прынёс вершаваны твор «Сатыра першая» (1780), накіраваны супраць невуцтва, заганных якасцей характару дваран. Аўтар грамадз. антыпрыгонніцкіх твораў «Ода на рабства» (1783, апубл. 1806), «Ода на знішчэнне ў Расіі звання раба» (1786). Бюракратызм, прадажнасць тагачаснага суда і інш. негатыўныя сац. з’явы паказаны ў вершаванай сатыр. камедыі «Паклёп» (паст. 1798; першапачаткова наз. «Паклёпнік», 1793, забаронена цэнзурай). «Лірычныя творы» (1806) К. прасякнуты перадрамантычнымі матывамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ (Алесь) (1908, Гродзенская вобл. — 27.11.1992),
бел. кампазітар, музыкант, музыказнавец. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), выкладаў у Бел. кансерваторыі (1937—41). У Вял.Айч. вайну друкаваў артыкулы па гісторыі бел. музыкі ў «Беларускай газэце». З 1944 у Германіі, друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях. Аўтар навук. працы «Імпрэсіянізм у музыцы» (1932—37), манаграфій пра творчасць бел. кампазітараў А.Багатырова, М.Аладава, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, П.Падкавырава, М.Равенскага і інш.Асн.муз.творы: музыка да балета «Саламея» (1932—37), рамансы на вершы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Н.Арсенневай, Л.Геніюш, М.Сяднёва, М.Кавыля і інш., струнныя квартэты, санатнае алегра (1932—37), п’еса для фп., апрацоўкі бел.нар. песень (1937—41), прэлюдыі, тарантэла (1941—44), вальс (1945—52).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й «ЗЯМЛЯ́ І ЛЮ́ДЗІ».
Засн. ў 1970 у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл., адкрыты ў 1974. Пл. экспазіцыі 184 м², больш за 5 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў археал. знаходкі з раскопак г.п. Мір і Мірскага замка і інш. помнікаў раёна, скарб медных солідаў 17 ст., рукапісныя кнігі 18—20 ст., калекцыя рэчаў сял. побыту і дэкар.-прыкладнога мастацтва 19—20 ст.Вял. экспазіцыя прысвечана падзеям часоў Вял.Айч. вайны і партыз. руху на тэр. раёна. У экспазіцыі матэрыялы пра славутых землякоў Я.Брыля, І.Дамейку, А.Дзеркача, В.Іпатаву, Б.Кіта, спевака П.Конюха, Р.Тармолу, Я.Чачота і інш. Экспануюцца творыбел. жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Філіял — музей Героя Сав. Саюза У.З.Царука ў в. Ярэмічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́МПЕРЭР ((Klemperer) Ота) (14.5.1885, г. Вроцлаў, Польшча — 6.7.1973),
нямецкі дырыжор, кампазітар. Вучыўся ў кансерваторыі ў Франкфурце-на-Майне (з 1901) і Берліне. Вучань Г.Пфіцнера. З 1907 працаваў у оперных т-рах Еўропы. З 1933 у эміграцыі, да 1939 узначальваў сімф. аркестр у Лос-Анджэлесе (ЗША). У 1947—50 у Будапешцкай дзярж. оперы, у т-ры «Комішэ-опер» у Берліне. Жыў у Швейцарыі, Лондане. Дырыжор Лонданскага філарманічнага аркестра, т-ра «Ковент-Гардэн». Інтэрпрэтатар твораў В.А.Моцарта, Л.Бетховена, І.Брамса, А.Брукнера, Г.Малера, Р.Штрауса, прапагандаваў творы П.Хіндэміта, І.Стравінскага, С.Пракоф’ева. Аўтар оперы, месы, 6 сімфоній, камерна-інстр. твораў, рамансаў, літ. прац («Мае ўспаміны пра Г.Малера і іншыя аўтабіяграфічныя нарысы», 1960). Прэмія імя І.В.Гётэ 1932.
Засн. ў 1946 у г. Кобрын Брэсцкай вобл., адкрыты ў 1948. Пл. экспазіцыі 897 м², больш за 14 тыс. адзінак асн. фонду (1998). Сярод экспанатаў найб. на Беларусі калекцыя халоднай і агнястрэльнай зброі розных дзяржаў 14—20 ст., абмундзіраванне і рыштунак рус. і зах.-еўрап. войск розных часоў, калекцыі нумізматыкі, у т. л. скарбы манет 16—18 ст., фалерыстыкі, этнаграфіі і прадметаў побыту Кобрыншчыны 19—20 ст., мэблі 16—20 ст., рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творыбел. мастакоў М.Аўчыннікава, І.Белановіча, П.Драчова, М.Немагая, У.Стальмашонка, Я.Ціхановіча, А.Шыбнёва і інш., скульптуры З.Азгура, Я.Вучэціча, С.Селіханава. У б-цы музея больш за 22 тыс. тамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЬ (Пётр Агеевіч) (н. 20.4.1946, г. Слуцк Мінскай вобл.),
расійскі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1979). Друкуецца з 1963. Зб-кі паэзіі «Лістота» (1979), «Гарадская зорка» (1981), «Рака Жыццё», «Такі як ёсць» (абодва 1987) прысвечаны Беларусі, узаемаадносінам чалавека і навакольнага свету. Аўтар кніг дакумент. прозы «Гісторыя пакаранняў у Расіі. Гісторыя расійскага тэрарызму» (1995), «Гісторыя вышуку ў Расіі» (т. 1—2, 1996). Пераклаў на рус. мову кнігі выбраных вершаў Р.Баравіковай «Светнік» (1982) і Цёткі «Выбранае» (1986), пераклаў і склаў анталогіі бел. паэтаў 1920—30-х г. «Час ветравея» (1987) і бел. дзіцячай л-ры «Чарадзейная крынічка» (1997). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Т.Бондар, С.Законнікаў, У.Някляеў, Я.Янішчыц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧАНЮ́К ((Crucenyk) Пётр Аксенцьевіч) (12.7.1917, с. Плоць Рыбніцкага р-на, Малдова — 3.1.1988),
малдаўскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Малдавіі (1982). Скончыў Літаратурны ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Пісаў на малд. і рус. мовах. Першы паэт. зб-к «У промнях жыцця» (1939). У кнігах паэзіі «Франтавыя вершы» (1942), «Жывая крыніца» (1953), «Вяшчун вясны» (1967), «Чалавечнасць» (1978), «Слова і хлеб» (1982) і інш. паэтызацыя подзвігу народа ў гады Вял.Айч. вайны, асэнсаванне маральна-этычных і сац.-філас. праблем сучаснасці. Аўтар кніг публіцыстыкі «З роду ў род» (1960), «Колас і меч», прозы — «Залпы» (абедзве 1970). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, А.Бачыла, В.Коўтун, В.Шымук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБЕ́КА (Іван Сцяпанавіч) (н. 10.11.1934, в. Серабрышча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і літ.знавец. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Літ. музеі Я.Купалы, з 1964 у Літ.-мемарыяльным музеі Я.Коласа. Друкуецца з 1958. Выдаў зб. гумарыстычных вершаў «Абы здароўе» (1979), кн. лінгвістычных загадак (шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы) «Хітрыя літары» (1991), зб. «Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапаможнік для ўдасканалення мовы» (1993), альбомы «Янка Купала» (1965, 2-е выд. 1983), «Якуб Колас» (1967, 2-е выд. 1980, у сааўт.), «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1974, у сааўт.). Складальнік зб. «Успаміны пра Якуба Коласа» (1982). Творы К. змешчаны таксама ў калект. зб-ках «Асцюкі за каўняром» (1989), «Вожык смяецца» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГУ́Н (Уладзімір Андрэевіч) (н. 10.4. 1922, в. Азломль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы «Магіла невядомага салдата» (1957), «Вярнуўся» (1966), «Маці» (1969), «Да сына» (1973), «Парад Перамогі ў Маскве» (1984), «Маці ў блакаду» (1987) і інш. прысвечаны Вял.Айч. вайне. Вобраз чалавека-працаўніка ўвасоблены ў партрэтах «Даярка» (1951), «Стары з Лепельшчыны» (1963), «Настаўніца» (1973), карцінах «Будаўнікі» (1960), «Раніца ў калгасе» (1965), «Нафтаправод «Дружба» (1980), «Дарога да храма» (1999). Лірызмам і цеплынёй прасякнуты пейзажы «Беларускі пейзаж» (1949), «Далеч» (1955), «Стагі» (1965), «Вілія» (1969), «Мой горад» (1972), «Вясна на Палессі» (1979), «Месяцовая ноч» (1985), «Бярэзіна. Вёска Галынька» (1997), «Прыпяць» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКО́НТ ДЭ ЛІЛЬ ((Leconte de Lisle) Шарль Мары) (22.10.1818, г. Сен-Поль, Францыя — 18.7.1894),
французскі паэт, тэарэтык мастацтва. Чл. Французскай акадэміі (з 1886). Вучыўся ва ун-це г. Рэн. Кіраўнік літ. групы «Парнас», якая прытрымлівалася прынцыпаў «мастацтва дзеля мастацтва», «аб’ектывізму». Удзельнік рэвалюцыі 1848 у Францыі, паражэнне якой абумовіла песімізм яго творчасці. Аўтар паэт. зб-каў «Антычныя вершы» (1852), «Варварскія вершы» (1862), «Трагічныя вершы» (1884), «Апошнія вершы» (1895), трагедый «Эрыніі» (1873), «Апаланіда» (1888), памфлетаў. Яго творы адметныя моўнай і рытмічнай разнастайнасцю, насычаны культ. рэмінісцэнцыямі і алюзіямі. На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Ю.Гаўрук.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мн., 1928;