Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (другая версія, правапіс да 2008 г.)

удержать

совер. утрымаць, стрымаць, он еле удержал в руках тяжёлый камень — ён ледзь утрымаў у руках цяжкі камень ничто не могло удержать его дома — нішто не магло ўтрымаць яго дома он удержал возглас удивления — ён стрымаў выгук здзіўлення лошадей не удержишь — коней не ўтрымаеш (не стрымаеш) удержать от необдуманного поступка — стрымаць (утрымаць) ад неабдуманага ўчынку удержать свои позиции — утрымаць свае пазіцыі удержать в памяти — утрымаць у памяці вылічыць, удержать аванс — вылічыць (утрымаць) аванс

удержаться

утрымацца, удержаться на ногах — утрымацца на нагах войска удержались на старых позициях — войскі ўтрымаліся на старых пазіцыях утрымацца, стрымацца, удержаться от безрассудного поступка — утрымацца (стрымацца) ад безразважнага ўчынку удержаться от смеха, слёз — утрымацца ад смеху, слёз

удерживание

утрымліванне, вылічэнне, см. удерживать

удерживать

несовер. утрымліваць, стрымліваць, вылічаць, вылічваць, утрымліваць, см. удержать

удерживаться

несовер. утрымлівацца, утрымлівацца, стрымлівацца, см. удержатьсяутрымлівацца, стрымлівацца, вылічацца, вылічвацца, см. удерживать

удесятерённый

удзесяцяроны

удесятерить

удзесяцярыць

удесятериться

удзесяцярыцца

удесятерять

удзесяцяраць

удесятеряться

удзесяцярацца