Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

похлопотать

совер.

1) (позаботиться) паклапаціцца, паклапатаць

похлопотать о приятеле — паклапаціцца аб сябру

2) (походатайствовать) паклапатаць, пахадайнічаць

похлопотать об устройстве чего-либо — паклапатаць (пахадайнічаць) аб наладжванні чаго-небудзь

3) (побыть в хлопотах) займець клопату, пастарацца, паўвіхацца

см. хлопотать

похлопывание

1) паляпванне, -ння ср., пастукванне, -ння ср., пабразгванне, -ння ср.

2) паляпванне, -ння ср., палопванне, -ння ср.

3) паляскванне, -ння ср.

4) папляскванне, -ння ср.

5) палопванне, -ння ср., лапатанне, -ння ср.

6) пахлопванне, -ння ср.

см. похлопывать

похлопывать

несовер. разг.

1) (дверью) паляпваць, пастукваць, пабразгваць

2) (по плечу) паляпваць, палопваць

3) (ладонью по телу, пощёлкивать кнутом) паляскваць

4) (в ладоши, по воде) папляскваць

5) (крыльями) палопваць, лапатаць

6) (стрелять) пахлопваць

похмелиться

совер. прост. пахмяліцца

похмелка

прост. пахмелка, -кі жен.

похмелье

ср. пахмелле, -лля ср.

разг. пахмелка, -кі жен.

в чужом пиру похмелье погов. — з чужога шалу галава круціцца, пахмелле ад чужога вяселля

похмеляться

несовер. прост. пахмяляцца

похныкать

совер. разг. пахныкаць

поход

I паход, -ду муж.

туристский поход — турысцкі паход

крестовый поход ист. — крыжовы паход

II (излишек в весе, сумме) разг. лішак, -шку муж., гак, род. гаку муж.

с походом — з гакам

походатайствовать

совер. пахадайнічаць