Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

податливый

прям., перен. падатлівы

податной

ист. падатковы

податная система — падатковая сістэма

податной инспектор — падатковы інспектар

податное сословие ист. — падатковае саслоўе

подать

I \(по́дать\)

жен. ист. падатак, -тку муж.

II \(пода́ть\)

совер. в разн. знач. падаць, (всё, многое) разг. пападаваць

(дать) даць

подать ужин — падаць вячэру

подать руку — падаць руку

подать милостыню — падаць (даць) міласціну

подать машину — падаць машыну

подать телеграмму — падаць (даць) тэлеграму

подать воду, воздух, энергию — падаць (даць) ваду, паветра, энергію

подать мяч спорт. — падаць мяч

подать в суд — падаць у суд

подать голос за кого-либо, что-либо — падаць голас за каго-небудзь, што-небудзь

рукой подать — рукой падаць

подать мысль, идею — падаць (даць) думку, ідэю

подать повод — даць падставу

подать пример — падаць прыклад

подать руку (оказать помощь) — падаць руку

не подать виду — не даць выгляду

податься

1) в разн. знач. падацца

дверь подалась — дзверы падаліся

податься в сторону — падацца ў бок

податься в город — падацца ў горад

2) перен. (уступить) разг. падацца, здацца, уступіць

3) перен. асунуцца, змарнець

он очень подался — ён вельмі асунуўся (змарнеў)

см. подаваться

подача

жен. падача, -чы жен.

(неоконч. действие) падаванне, -ння ср.

подача голоса — падача голасу

подачка

разг. падачка, -кі жен.

подаяние

ср. міласць, -ці жен.

міласціна, -ны жен.

просить подаяния — хадзіць па міласці, жабраваць

подбавить

совер. падбавіць, дабавіць, дадаць

подбавиться

разг. падбавіцца, дабавіцца, дадацца

подбавка

жен. разг. падбаўка, -кі жен., дабаўка, -кі жен., дадатак, -тку муж.