Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

покосить

I совер. с.-х. пакасіць, (много, неоднократно) папакошваць, папакасіць

II совер. (искривить) пакасіць, скасіць

(сделать кривым) пакрывіць, скрывіць

покоситься

совер.

1) (посмотреть искоса) пакасіцца, скасіцца, разг. скасавурыцца, скоса (скрыва) зірнуць (глянуць, паглядзець)

2) (стать косым) пакасіцца, скасіцца

(стать кривым) пакрывіцца, скрывіцца

покосный

сенакосны

покосный луг — сенакосны луг, сенажаць

покосное время, покосная пора — касьба, сенакос

покочевать

совер. пакачаваць

покочевряжиться

совер. прост.

1) (заставить себя просить, поартачиться) паўпірацца, панаравіцца, панатурыцца

2) (поломаться) пакрыўляцца, паманежыцца

покошенный

I с.-х. пакошаны

II пакошаны, скошаны

пакрыўлены, скрыўлены

см. покосить II

покоящийся

1) прич. які (што) знаходзіцца ў спакоі

які (што) спачывае

які (што) абапіраецца (апіраецца) (на што)

які (што) ляжыць (на чым)

які (што) стаіць (на чым)

які (што) грунтуецца

см. покоиться

2) в знач. прил. які (што) знаходзіцца ў спакоі

покоящееся тело физ. — цела ў спакоі

покоящаяся почка бот. — спачываючая пупышка

покраденный

пакрадзены

покража

жен. разг. пакража, -жы жен.

(воровство) крадзеж, -дзяжу муж.

покрапать

совер.

1) (о дожде) пакапаць, (долго, неоднократно) разг. папакапваць, папакапаць, пацерушыць, пакрапаць

2) (покрыть крапом) пакрапаць