Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неуправляемость

некіруемасць, -ці жен.

неуправляемый

некіруемы

неупругий

няпругкі

(нетугой) нетугі

неуравновешенно

нареч. неўраўнаважана

неуравновешенность

неўраўнаважанасць, -ці жен.

неуравновешенный

неўраўнаважаны

неурожай

неўраджай, -джаю муж.

няўрод, -ду муж.

неурожайность

неўраджайнасць, -ці жен.

(неплодородность) неўрадлівасць, -ці жен.

неурожайный

неўраджайны

(неплодородный) неўрадлівы

неурочный

1) (неопределённый) нявызначаны

(не назначенный) неназначаны, непрызначаны

(несвоевременный) несвоечасовы, няўчасны

пришёл в неурочное время — прыйшоў у непрызначаны час (няўчасна, несвоечасова)

2) (о работе) няўрочны

(сверхурочный) звышурочны

неурочная работа — няўрочная (звышурочная) работа