Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гроб м.

1. труна́, -ны́ ж., дамаві́на, -ны ж.;

2. уст. (могила) магі́ла, -лы ж.; (смерть) смерць, род. сме́рці ж.;

вогна́ть в гроб увагна́ць у магі́лу;

по гроб (жи́зни) да магі́лы (да сме́рці);

стоя́ть одно́й ного́й в гробу́ стая́ць адно́й наго́й у магі́ле;

в гроб гляде́ть (смотре́ть) глядзе́ць у магі́лу;

хоть в гроб ложи́сь хоць у труну́ кладзі́ся.

гро́бить несов., прост. губі́ць, ні́шчыць.

гробни́ца грабні́ца, -цы ж.; (усыпальница) усыпа́льня, -ні ж., магі́льня, -ні ж.;

гробово́й

1. тру́нны;

2. уст. магі́льны;

гробово́е молча́ние магі́льнае маўча́нне;

гробово́й го́лос магі́льны го́лас;

до гробово́й доски́ да магі́лы;

гробовщи́к труна́р, -ра́ м.

гробокопа́тель уст., ирон. далако́п, -па м.

грог грог, род. гро́гу м.

Гро́дненская о́бласть Гро́дзенская во́бласць.

гро́дненский гро́дзенскі.

Гро́дненский райо́н Гро́дзенскі раён.