Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дребезжа́ние ср. бры́нканне, -ння ср., бразджа́нне, -ння ср., бразгата́нне, -ння ср., дры́нканне, -ння ср., ляската́нне, -ння ср., лёскат, -ту м.;

дребезжа́ть несов. бры́нкаць, бразджа́ць, бразгата́ць, дры́нкаць, ляската́ць.

дребезжа́щий прил. бразгатлі́вы, брынклі́вы.

древеси́на драўні́на, -ны ж.;

древеси́нный драўні́нны.

древе́сница зоол. ква́кша, -шы ж.

древе́сно-волокни́стый драўня́на-валакні́сты.

древе́сно-куста́рниковый драўні́нна-хмызняко́вы.

древе́сно-стру́жечный драўня́на-стру́жкавы;

древе́сно-стру́жечная плита́ драўняна-стру́жкавая пліта́.

древе́сный драўня́ны; (добываемый из дерева) дрэ́ўны;

древе́сный спирт хим. драўня́ны спірт;

древе́сные пла́стики драўня́ныя пла́стыкі;

древе́сная смола́ дрэ́ўная смала́.