Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кури́ть несов.

1. куры́ць;

2. (перегонкой) куры́ць, гнаць;

кури́ть фимиа́м куры́ць фімія́м;

кури́ться

1. (выделять дым) курэ́ць;

2. (о пыли, тумане) куры́цца;

3. страд. куры́цца; см. кури́ть 1.

ку́рица ку́рыца, -цы ж.; мн. ку́ры, -рэ́й;

мо́края ку́рица мо́края ку́рыца;

ку́рам на́ смех кура́м на смех;

яйцо́ ку́рицу у́чит яйцо́ ку́рыцу ву́чыць.

ку́рия ист., юр. ку́рыя, -рыі ж.;

па́пская ку́рия юр. па́пская ку́рыя;

феода́льная ку́рия ист. феада́льная ку́рыя.

курко́вый курко́вы.

курку́ма бот. курку́ма, -мы ж.;

курку́мовый курку́мавы.

курлы́канье курлы́канне, -ння ср.;

курлы́кать несов. курлы́каць;

курлы́кнуть сов., однокр. курлы́кнуць.