Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каба́к м., уст.

1. шыно́к, -нка́ м.; (трактир) карчма́, -мы́ ж.;

2. перен. карчма́, -мы́ ж.

кабала́I (долговое обязательство, вид рабства, порабощение) кабала́, -лы́ ж.; (неволя — ещё) няво́ля, -лі ж.

кабала́II (учение, что-л. магическое) кабала́, -лы́ ж.

кабали́стика ист., перен. кабалі́стыка, -кі ж.;

кабалисти́ческий кабалісты́чны.

кабали́ть несов. закабаля́ць, кабалі́ць; заняво́льваць, няво́ліць.

кабалье́ро кабалье́ра нескл., м.

каба́льный в разн. знач. каба́льны.

каба́нI зоол.

1. (дикая свинья) каба́н, -на́ м., дзік, род. дзіка́ м.; (вепрь) вяпру́к, род. вепрука́ м.;

охо́та на кабано́в палява́нне на кабано́ў (дзіко́ў);

2. (самец домашней свиньи) парсю́к, -ка́ м., каба́н, -на́ м.; (хряк) кныр, род. кныра́ м., разг. кно́раз, -за м.;

3. перен., бран. парсю́к, -ка́ м., вяпру́к, род. вепрука́ м.

каба́нII м., спец. (глыба) камлы́га, -гі ж.