Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неподоба́юще нареч. ненале́жна, не нале́жным чы́нам; не так, як трэ́ба; (неприлично) непрысто́йна;

неподоба́ющий (ненадлежащий) ненале́жны; (неприличный) непрысто́йны.

неподража́емо нареч. непараўна́на; цудо́ўна; надзвыча́йна; даскана́ла; выклю́чна;

неподража́емость непараўна́насць, -ці ж.; цудо́ўнасць, -ці ж.; надзвыча́йнасць, -ці ж.; даскана́ласць, -ці ж.; выклю́чнасць, -ці ж.;

неподража́емость игры́ арти́ста непараўна́насць ігры́ арты́ста;

неподража́емый (несравненный) непараўна́ны; (превосходный) цудо́ўны; надзвыча́йны; (совершенный) даскана́лы; (исключительный) выклю́чны.

неподсту́пный разг. непадсту́пны.

неподсу́дность юр. непадсу́днасць, -ці ж.;

неподсу́дный непадсу́дны.

неподходя́щий прил. непадыхо́дзячы; (непригодный) непрыда́тны; (несоответствующий) неадпаве́дны; (неудобный) нязру́чны;

неподходя́щие усло́вия непадыхо́дзячыя (непрыда́тныя) умо́вы;

неподходя́щая компа́ния неадпаве́дная кампа́нія.

неподчине́ние ср.

1. непакарэ́нне, -ння ср., непадпара́дкаванне, -ння ср.; непаднача́ленне, -ння ср.; непаднача́льванне, -ння ср.;

2. непадпара́дкаванне, -ння ср.; непаднача́ленне, -ння ср.; непадпара́дкаванасць, -ці ж.; непаднача́ленасць, -ці ж.; (неповиновение) непаслушэ́нства, -ва ср.; (непокорность) непако́рнасць, -ці ж.; см. подчине́ние;