Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неделика́тный недаліка́тны.

недели́мость непадзе́льнасць, -ці ж.;

при́нцип недели́мости ми́ра пры́нцып непадзе́льнасці све́ту;

недели́мый непадзе́льны;

недели́мое иму́щество непадзе́льная маёмасць;

недели́мые части́цы мате́рии непадзе́льныя часці́нкі матэ́рыі;

недели́мые чи́сла мат. непадзе́льныя лі́кі.

неделово́й недзелавы́.

неде́льныйI недзелавы́; няслу́шны; неразу́мны;

неде́льный разгово́р недзелава́я размо́ва;

неде́льный сове́т няслу́шная (неразу́мная) пара́да.

неде́льныйII тыднёвы;

в неде́льный срок у тыднёвы тэ́рмін; см. неде́ля.

неде́ля ж. ты́дзень, род. ты́дня м.;

ка́ждую неде́лю ко́жны ты́дзень;

на той (на бу́дущей) неде́ле на тым (на бу́дучым) ты́дні;

на той (на про́шлой) неде́ле на тым (на міну́лым) ты́дні;

по (це́лым) неде́лям па (цэ́лых) ты́днях, ты́днямі;

с неде́ли на неде́лю з ты́дня на ты́дзень;

без го́ду неде́ля без го́да ты́дзень;

семь пя́тниц на неде́ле сем пя́тніц на ты́дзень.

недержа́ние нетрыма́нне, -ння ср.;

недержа́ние мочи́ мед. нетрыма́нне мачы́.

неде́ятельно нареч. нядзе́йна; неакты́ўна;

неде́ятельный нядзе́йны; (неактивный) неакты́ўны.