Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

знамено́сец сцягано́сец, -сца м.;

знамено́сцы во́инской сла́вы высок. сцягано́сцы во́інскай сла́вы.

знамёнщик сцягано́сец, -сца м.

зна́мо в знач. вводн. сл., прост. вядо́ма;

зна́мо де́ло вядо́ма, вядо́мая спра́ва, вядо́мая рэч.

зна́мя ср., в разн. знач. сцяг, род. сця́га м.;

высоко́ держа́ть зна́мя чьё (чего) высо́ка трыма́ць сцяг чый (чаго́);

под зна́менем (чего) пад сця́гам (чаго);

встать (стать) под зна́мя (под знамёна) (кого, чего) стаць пад сцяг (пад сцягі́) (каго, чаго).

зна́ние ср.

1. (наука) ве́ды, -даў ед. нет;

о́бласть зна́ния галіна́ ве́даў;

облада́ть зна́ниями вало́даць ве́дамі, мець ве́ды;

2. (знакомство с чем-л.) ве́данне, -ння ср.;

со зна́нием де́ла з ве́даннем спра́вы, з уме́льствам, уме́ла.

зна́тно нареч., прост. до́бра;

зна́тность зна́тнасць, -ці ж.;

зна́тный

1. зна́тны;

зна́тные лю́ди страны́ зна́тныя лю́дзі краі́ны;

2. (хороший) прост. до́бры; (немалый) немалы́;

зна́тный моро́з до́бры маро́з;

зна́тная су́мма немала́я (до́брая) су́ма.

знато́к м. знато́к, -така́ м.; зна́ўца, -цы ж.

знато́чество иск. знато́цтва, -ва ср.