Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

реда́ктор рэда́ктар, -ра м.;

отве́тственный реда́ктор адка́зны рэда́ктар;

реда́кторский рэда́ктарскі;

реда́кторство рэда́ктарства, -ва ср.

реда́кторствовать несов., разг. рэда́ктарстваваць, быць рэда́ктарам;

редакту́ра разг. рэдакту́ра, -ры ж.

редакцио́нно-изда́тельский рэдакцы́йна-выдаве́цкі.

редакцио́нный рэдакцы́йны;

редакцио́нный сове́т рэдакцы́йны саве́т;

редакцио́нная колле́гия рэдакцы́йная кале́гія;

редакцио́нные попра́вки рэдакцы́йныя папра́ўкі.

реда́кция в разн. знач. рэда́кцыя, -цыі ж.;

но́вая реда́кция по́вести но́вая рэда́кцыя апо́весці;

под реда́кцией пад рэда́кцыяй;

подверга́ться реда́кции рэдагава́цца, падвярга́цца рэда́кцыі;

в помеще́нии реда́кции у памяшка́нні рэда́кцыі.

реда́н спец. рэда́н, -на м.

редемаркацио́нный рэдэмаркацы́йны;