Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

товароотправи́тель тавараадпра́ўшчык, -ка м.

товарополуча́тель тавараатрыма́льнік, -ка м.

товаропроводя́щий эк., торг. тавараправо́дны;

товаропроводя́щая сеть тавараправо́дная се́тка.

товаропроизводи́тель эк. таваравытво́рца, -цы м.

товаротра́нспортный таваратра́нспартны.

това́ро-пассажи́рский тава́ра-пасажы́рскі.

то́га ист. то́га, -гі ж.;

ряди́ться в то́гу убіра́цца ў то́гу.

тогда́

1. нареч. тады́;

тогда́ он был мо́лод тады́ ён быў малады́;

я жила́ тогда́ в Рогачёве я жыла́ тады́ ў Рагачо́ве;

2. в знач. соотносительного слова тады́;

когда́ прочита́ю кни́гу, тогда́ занесу́ её вам калі́ прачыта́ю кні́гу, тады́ занясу́ яе́ вам;

3. в составе сложного подчинительного союза тогда́ как: тады́ як, у той час як, хоць, калі́;

он хо́дит, тогда́ как до́лжен лежа́ть ён хо́дзіць, у той час як (калі́) паві́нен ляжа́ць.

тогда́шний разг. тады́шні, тагача́сны; (тот) той.

То́го То́га нескл., ср.; (государство) Тоголе́зская Респу́блика Тагале́зская Рэспу́бліка.