Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

редча́йший

1. ве́льмі рэ́дкі;

2. (исключительный) выклю́чны; (необыкновенный) надзвыча́йны.

ре́дька рэ́дзька, -кі ж.;

надое́сть ху́же го́рькой ре́дьки погов. апры́краць як го́ркая цыбу́ліна; хоць ма́халам гані́.

редюи́т воен., уст. рэдзюі́т, -та м.

рее́стр рэе́стр, -ра м.;

рее́стровый рэе́стравы.

ре́ечный рэ́ечны.

ре́же сравн. ст.

1. нареч. радзе́й, радчэ́й;

не ре́же ра́за в неде́лю не радзе́й (радчэ́й) ра́зу ў ты́дзень;

2. прил. радзе́йшы, радчэ́йшы;

здесь кусты́ ре́же тут кусты́ радзе́йшыя (радчэ́йшыя).

режи́м в разн. знач. рэжы́м, -му м.;

больни́чный режи́м бальні́чны рэжы́м;

режи́м дня рэжы́м дня;

во́дный режи́м во́дны рэжы́м;

режи́м эконо́мии рэжы́м экано́міі;

режи́мный рэжы́мны.

режиссёр рэжысёр, -ра м.;