Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дрожа́щий

1. прич. які́ (што) дрыжы́ць; які́ (што) трасе́цца; які́ (што) кало́ціцца;

2. прил. дрыжа́чы, дрыго́ткі;

дрожа́щий го́лос дрыжа́чы го́лас;

дрожа́щие па́льцы дрыжа́чыя па́льцы;

дрожа́щий свет дрыго́ткае святло́.

дрожжева́ние спец. дражджава́нне, -ння ср.;

дрожжева́ть несов. дражджава́ць.

дрожжево́й дражджавы́.

дро́жжи дро́жджы, род. дражджэ́й ед. нет;

как на дрожжа́х расти́ як на дражджа́х расці́.

дро́жки дро́жкі, -жак ед. нет.

дрожь ж. дры́жыкі, -каў ед. нет; дрыжа́нне, -ння ср., дрыго́тка, -кі ж.;

дрожь в го́лосе дрыжа́нне ў го́ласе;

в дрожь броса́ет, дрожь берёт, пронима́ет дры́жыкі бяру́ць.

дрозд дрозд, род. дразда́ м.;

дроздо́вый драздо́вы.

дрок бот. жаўтазе́ль, -лю м.;