Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

разыска́ть сов. знайсці́, мног. пазнахо́дзіць, адшука́ць, мног. паадшу́кваць;

разыска́ться знайсці́ся, адшука́цца;

разы́скивание шука́нне, -ння ср., адшу́кванне, -ння ср.;

разы́скивать несов. шука́ць, адшу́кваць;

разы́скиваться страд. шука́цца, адшу́квацца.

разя́щий прил. паража́ючы.

раи́т мин. раі́т, -ту м.

рай рел. перен. рай, род. ра́ю м.;

рай земно́й рай зямны́.

райвоенкома́т (райо́нный вое́нный комиссариа́т) райваенкама́т, -та м. (раённы вае́нны камісарыя́т).

райисполко́м (райо́нный исполни́тельный комите́т) райвыканка́м, -ма м. (раённы выкана́ўчы камітэ́т).