Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тобо́ю мест. в твор., см. ты.

това́р в разн. знач. тава́р, -ру м.;

величина́ сто́имости това́ра эк. велічыня́ ва́ртасці тава́ру;

хо́дкий това́р хо́дкі тава́р;

показа́ть това́р лицо́м паказа́ць тава́р ле́пшым бо́кам.

това́рищ в разн. знач. тава́рыш, -ша м.; (приятель, друг — ещё) ся́бар, род. ся́бра м.;

това́рищески нареч. па-тавары́ску; (дружески) па-сябро́ўску;

това́рищеский тавары́скі; сябро́ўскі.

Това́рищества острова́ Тавары́ства астравы́.

това́рищество ср.

1. тавары́ства, -ва ср.; сябро́ўства, -ва ср.; (приятельские, товарищеские отношения) таварышава́нне, -ння ср.; сябро́ўства, -ва ср.; (чувство товарищеской близости) тавары́скасць, -ці ж.;

чу́вство това́рищества пачуццё тавары́скасці (тавары́ства, сябро́ўства);

2. (организация) тавары́ства, -ва ср.; супо́лка, -кі ж., сябры́на, -ны ж.;

паево́е това́рищество паяво́е тавары́ства, паява́я супо́лка;

това́рищество по совме́стной обрабо́тке зе́мли тавары́ства (супо́лка, сябры́на) па суме́снай апрацо́ўцы зямлі́.

това́рка прост. тава́рышка, -кі ж., сябро́ўка, -кі ж.

това́рность эк. тава́рнасць, -ці ж.;

това́рно-материа́льный тава́рна-матэрыя́льны;

това́рно-материа́льные це́нности тава́рна-матэрыя́льныя кашто́ўнасці.