Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рожде́ство мн. нет, рел. Каля́ды, род. Каля́д; Ко́ляды, род. Ко́ляд; каляда́, -ды́ ж.;

рожде́ство Христо́во Нараджэ́нне Хрысто́ва.

рождённый наро́джаны.

рожени́ца парадзі́ха, -хі ж.

роже́чник муз. ражо́чнік, -ка м.

ро́жистый мед. ро́жысты.

ро́жица ж., уменьш.-ласк., разг. тва́рык, -ка м., мо́рдачка, -кі ж.; см. ро́жаI.

рожко́вый ражко́вы.

рожо́к м.

1. (маленький рог) ражо́к, -жка́ м., мн. ро́жкі, род. ро́жак;

2. (музыкальный инструмент) ражо́к, -жка́ м., мн. ражкі́, -ко́ў;

3. (изделие) ражо́к, -жка́ м.;

рожо́к для табака́ ражо́к для таба́кі;

4. (для кормления) со́ска, -кі ж.;

5. (для надевания обуви) ражо́к, -жка́ м., мн. ражкі́, -ко́ў;

6. (плод) стручо́к, -чка́ м.;

7. мн. (макаронное изделие) ражкі́, -ко́ў мн.;

8. (спорынья) обл. ражкі́, -ко́ў мн., са́жа, -жы ж.

рожо́н уст. ражо́н, -жна́ м.;

лезть на рожо́н ле́зці на ражо́н;

ни рожна́ ні ражна́;

како́го рожна́ яко́га ражна́.

рожь ж. жы́та, -та ср.