Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

решётка ж.

1. кра́ты, -таў ед. нет; (ограда) агаро́джа, -джы ж.;

2. (у монеты) разг. рэ́шка, -кі ж.;

3. техн. рашо́тка, -кі ж.;

сиде́ть за решёткой сядзе́ць за кра́тамі.

решётный

1. рашо́тны;

2. (о муке) падсява́ны, се́яны.

решётчатый и реше́тчатый

1. кра́цісты, у кра́ты;

2. рашэ́цісты;

решётчатая кость анат. рашэ́цістая косць.

реши́мость рашу́часць, -ці ж.

реши́тель уст. выраша́льнік, -ка м.

реши́тельно нареч.

1. (смело, твёрдо) рашу́ча;

он де́йствует реши́тельно ён дзе́йнічае рашу́ча;

2. (категорически) рашу́ча;

реши́тельно тре́бовать рашу́ча патрабава́ць;

3. (совсем) зусі́м; (абсолютно) абсалю́тна; (буквально) літара́льна;

я реши́тельно ничего́ не понима́ю я абсалю́тна (зусі́м) нічо́га не разуме́ю;

4. в знач. вводн. сл. (без сомнения) про́ста; бясспрэ́чна;

реши́тельно, я начина́ю теря́ться про́ста я пачына́ю губля́цца;

я реши́тельно за я бясспрэ́чна за;

реши́тельность рашу́часць, -ці ж.;

реши́тельный

1. рашу́чы;

реши́тельный челове́к рашу́чы чалаве́к;

2. (окончательный) канчатко́вы;

реши́тельный отве́т канчатко́вы адка́з;

3. (решающий) рашу́чы, раша́ючы;

реши́тельный моме́нт рашу́чы мо́мант;

4. (несомненный) бясспрэ́чны; несумне́нны; сапра́ўдны;

реши́тельный тала́нт бясспрэ́чны (сапра́ўдны) та́лент.

реши́ть сов.

1. (задачу, уравнение) рашы́ць;

2. (принять решение) вы́рашыць;

я реши́л оста́ться я вы́рашыў заста́цца;

3. уст. (закончить, довести до конца) ко́нчыць, ско́нчыць;

4. (убить) прост. ско́нчыць;

реши́ть чью́-л. судьбу́ вы́рашыць чый-не́будзь лёс; забі́ць, загубі́ць;

реши́ться

1. (принять решение) вы́рашыць, наду́маць, наду́мацца;

я реши́лся е́хать сего́дня я вы́рашыў (наду́маў, наду́маўся) е́хаць сяго́ння;

2. (отважиться) адва́жыцца; асме́ліцца;

он не зна́ет, на что реши́ться ён не ве́дае, на што адва́жыцца (асме́ліцца);

3. (окончательно определиться) вы́рашыцца;

де́ло реши́лось не в его́ по́льзу спра́ва вы́рашылася не ў яго́ кары́сць;

4. (лишиться чего-л., потерять что-л.) прост. стра́ціць, згубі́ць;

она́ сна реши́лась яна́ стра́ціла (згубі́ла) сон.