Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брешь ж.

1. прало́м, -му м., адту́ліна, -ны ж.;

2. воен., перен. брэш, род. брэ́шы ж.;

брешь в бюдже́те брэш у бюджэ́це;

проби́ть брешь (в чём) зрабі́ць (прабі́ць) брэш (у чым).

бре́ющий

1. прич. які́ (што) го́ліць, які́ (што) бры́е;

2. прил., ав. бры́ючы;

бре́ющий полёт бры́ючы палёт.

брёвнышко уменьш. бярве́нца, -ца ср.

брёх м.

1. брэх, -ху м.;

2. брахня́, -ні ж.; см. бреха́ть.

бриг мор. брыг, род. бры́га м.

брига́да в разн. знач. брыга́да, -ды ж.;

бригади́р брыгадзі́р, -ра м.;

бригади́рский брыгадзі́рскі;

бригади́рство разг. брыгадзі́рства, -ва ср.;

бригади́рша разг.

1. (женщина-бригадир) брыгадзі́рка, -кі ж.;

2. (жена бригадира) брыгадзі́рыха, -хі ж.