Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перемётыватьI несов.

1. (перебрасывать) перакіда́ць, перакі́дваць;

2. (складывать заново в стог) перакіда́ць, перакі́дваць, пераклада́ць, перакла́дваць;

3. (складывать в стога всё, многое) кі́даць, склада́ць, скла́дваць.

перемётыватьII несов., портн. (метать заново или всё, многое) перафастрыго́ўваць; (о петлях) абкіда́ць, абкі́дваць.

перемётыватьсяI несов.

1. перакіда́цца, перахо́дзіць; см. переметну́ться;

2. страд. перакіда́цца, перакі́двацца; пераклада́цца, перакла́двацца; кі́дацца, склада́цца, скла́двацца; см. перемётыватьI.

перемётыватьсяII несов., страд., портн. перафастрыго́ўвацца; абкіда́цца, абкі́двацца; см. перемётыватьII.

переми́гивание перамо́ргванне, -ння ср., перамі́гванне, -ння ср., перамі́ргванне, -ння ср.;

переми́гиваться несов. перамо́ргвацца, перамі́гвацца, перамі́ргвацца;

перемигну́ться сов. перамаргну́цца, перамігну́цца, пераміргну́цца.

перемина́ть несов.

1. (сильно мять, мять всё или многое — одежду, бумагу) мяць; камячы́ць;

2. (ягоды) ці́скаць, душы́ць; (разминать) пераціра́ць, ператаўка́ць;

3. (перемешивать) пераме́шваць, мясі́ць;

4. (траву) тапта́ць, выто́птваць;

5. (лён, пеньку) це́рці, мяць; см. мять;

6. (мять, перебирая, теребя) камячы́ць, перабіра́ць;

она стоя́ла и перемина́ла рука́ми свою́ ю́бку яна́ стая́ла і камячы́ла (перабіра́ла) рука́мі сваю́ спадні́цу;

перемина́ться

1. (становиться измятым) мя́цца; камячы́цца; см. перемя́ться;

2. перен., уст. (мяться, смущаться) бянтэ́жыцца, саро́мецца; (колебаться) хіста́цца, вага́цца;

3. страд. мя́цца; камячы́цца; ці́скацца, душы́цца; пераціра́цца, ператаўка́цца; пераме́швацца, мясі́цца; тапта́цца, выто́птвацца; перабіра́цца; см. перемина́ть;

перемина́ться с ноги́ на́ ногу пераступа́ць з нагі́ на нагу́.

переми́рие прям., перен. перамі́р’е, -р’я ср.;

заключи́ть переми́рие заключы́ць перамі́р’е;