Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bat

м.

1. пуга, бізун;

2. ~y мн. (пакаранне) лупцоўка, біццё;

zasłużyć na ~y — заслужыць лупцоўкі

jak z ~a strzelił — хутка; імкліва; незаўважна;

wakacje przeszły jak z ~a strzelił — канікулы праляцелі хутка (незаўважна)

batalia

ж. барацьба, змаганне;

batalia z korupcją — барацьба з карупцыяй

batalion, ~u

м. батальён

bateria

ж.

1. вайск. батарэя;

2. тэх. батарэя;

bateria słoneczna — сонечная батарэя;

3. перан. шэраг; батарэя;

bateria butelek — батарэя бутэлек

bateryjka

ж. батарэйка;

bateryjka do latarki — батарэйка для ліхтарыка

batog

м. пуга, батог

batożyć

незак. біць пугаю (бізуном)

battledress, ~u

м. [betldres, batldres] куртка-вятроўка (вайсковая)

Batumi

нескл. н. г. Батумі

batut

batu|t, ~u

м. батут;

skoki na ~cie — скачкі на батуце