klawiszowy
клавішны
kląć
незак. лаяцца, клясці, праклінаць;
kląć na czym świat stoi — лаяцца на чым свет стаіць
kląć się
незак. клясціся, прысягацца, прысягаць;
kląć się na wszystkie świętości — клясціся ўсімі святымі
kląskać
незак.
1. цёхкаць (пра салаўя);
2. шчоўкаць (пра капыты)
klątwa
ж.
1. праклён;
2. анафема; адлучэнне ад царквы;
rzucić ~ę — адлучыць ад царквы
klecha
ж. пагард. поп
klechda
ж. паданне, легенда
klecić
незак. будаваць абы-як; збіваць;
klecić wiersze — керпаць вершы
Kleck
м. г. Клецк, Клецак
kleić
незак. клеіць