dokumentalny
дакументальны;
film dokumentalny — дакументальны фільм
dokumentnie
разм. зусім, цалкам;
zmokłam dokumentnie — я цалкам змокла; я зусім прамокла
dokumentny
разм. поўны, абсалютны; старанны; дакладны
dokupywać
незак. дакупляць;
dokupywać monety do kolekcji — дакупляць манеты для калекцыі
dola
dol|a
ж.
1. доля; лёс;
gorzka ~a — горкая доля;
2. разм. доля; частка;
każdy otrzymał swoją ~ę — кожны атрымаў сваю долю
dolać
зак. даліць;
dolać oliwy do ognia — саломы ў агонь падкладаць; смалы ў агонь падліваць; прыску (жару) падсыпаць