przynajmniej
прынамсі;
przynajmniej do mnie nikt nie ma pretensji — прынамсі, да мяне ніхто не мае прэтэнзій
przynależność
ж. прыналежнасць, належнасць;
przynależność narodowa — нацыянальнасць;
przynależność klasowa — класавая прыналежнасць
przynęcać
незак. прынаджваць; вабіць
przynęcić
зак. прынадзіць; прывабіць; завабіць
przynieść
зак. прынесці;
przynieść ulgę — аблегчыць, палегчыць;
przynieść w ofierze — прынесці ў ахвяру
przynitować
зак. прынітаваць, прыкляпаць, закляпаць,
przynosić
незак. прыносіць;
przynosić zyski — даваць прыбыткі
przyobiecać
зак. паабяцаць, дакляраваць
przyobiecywać
незак. абяцаць, дакляроўваць