kontynentalny
кантынентальны, мацерыковы;
klimat kontynentalny — кантынентальны клімат
kontyngent, ~u
м.
1. кантынгент;
kontyngent wojsk ONZ — кантынгент войскаў ААН;
2. дзяржаўная пастаўка;
dostarczenie ~u — выкананне дзяржаўных паставак;
kontyngent bezcłowy — бяспошлінная пастаўка
kontynuacja
ж. працяг, працягванне;
kontynuacja studiów — працяг навучання
kontynuator
м. працягвальнік; прадаўжальнік;
kontynuator tradycji rodzinnych — прадаўжальнік сямейных традыцый
kontynuować
незак. працягваць;
kontynuować swoją pracę — працягваць сваю працу;
kontynuować obrady — працягваць пасяджэнне;
kontynuować kurację — працягваць лячэнне
konwalia
ж. бат. ландыш (Convallaria L.)
konwenans, ~u
м. кніжн. этыкет; правілы добрага тону;
nie przestrzegać ~ów — не прытрымлівацца правіл этыкету
konwencja
ж.
1. канвенцыя; дамова;
konwencja lotnicza — авіяканвенцыя;
2. традыцыя; манера; умоўнасць;
konwencja literacka — літаратурная ўмоўнасць