Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

podniesienie

н.

1. узвышэнне;

2. павышэнне, падняцце;

podniesienie stopy życiowej — павышэнне жыццёвага ўзроўню;

głosować przez podniesienie rąk — галасаваць падняццем рук

podnieść

зак.

1. паднесці, падняць; ускінуць;

podnieść zagadnienie — узняць праблему (пытанне);

2. павысіць; павялічыць;

podnieść głos — павысіць голас;

podnieść cenę — павысіць цану;

3. мат. узвесці;

podnieść do potęgi — узвесці ў ступень

podnieść się

зак.

1. падняцца, устаць; узвіцца;

2. падняцца; павысіцца

podnieta

ж.

1. штуршок; стымул; імпульс;

2. узбуджаны стан; узбуджанасць;

3. фізіял. раздражняльнік

podniosłość

ж. прыўзнятасць; урачыстасць

podniosły

узвышаны; прыўзняты; урачысты;

podniosły nastrój — прыўзняты настрой

podniszczony

падношаны, ношаны

podnosić

незак.

1. падымаць, павышаць; уздымаць;

podnosić głos — павышаць голас;

podnosić krzyk (wrzawę) — падымаць крык; усчынаць вэрхал;

podnosić kotwicę — падымаць якар;

podnosić kogo na duchu — падымаць каму дух; падбадзёрваць каго;

2. мат. узводзіць;

podnosić liczbę do kwadratu (sześcianu) — узводзіць лік у квадрат (куб)

podnosić się

незак. падымацца, уставаць

podnoszenie

н. падыманне; павышэнне; падняцце;

podnoszenie ciężarów спарт. падыманне цяжару