duszony
duszon|y
тушаны;
pieczeń ~a — тушанае мяса
dużo
шмат, многа, багата;
za dużo — зашмат, задужа, замнога;
dużo więcej (mniej) — значна больш (менш);
dużo czytam — я шмат чытаю
duży
duż|y
вялікі;
~e litery — вялікія літары;
pisać ~ą literą (od ~ej litery) — пісаць з вялікай літары;
~e pieniądze — вялікія грошы;
~a gorączka — высокая тэмпература;
~y zakład — буйное прадпрыемства
dwa
два;
dwa koty — два каты;
dwie kobiety — дзве жанчыны;
dwoje ludzi — два чалавекі;
dwoje dzieci — двое дзяцей;
dwa razy — два разы, двойчы;
co dwa dni — кожны другі дзень, праз дзень;
(gra w) dwa ognie — (гульня) ў выбівалы;
w dwóch słowach — у двух словах;
dwa kroki stąd — у двух кроках [адсюль]; крок ступіць;
bez dwóch zdań — бясспрэчна, несумненна, пэўна
dwadzieścioro
зборн. дваццаць;
dwadzieścioro gości (kurcząt) — дваццаць гасцей (куранят)
dwaj
а.-м. два; двое;
dwaj bracia — двое братоў, два браты;
гл. dwa