Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dreptać

незак.

1. таптацца, дробненька тупаць (ступаць, хадзіць); перабіраць нагамі;

2. перан. старацца; хадайнічаць

dres, ~u

м. часцей мн.~y — трэніровачны (спартыўны) касцюм (цёплы);

chodzić w dresie (w dresach) — хадзіць у трэніровачным (спартыўным) касцюме

dreszcz, ~u

м.

1. дрыжыкі, азноб, дрыжанне;

mam ~e — мяне трасе (калоціць);

2. трапятанне; уздрыг

dreszczyk :

historia z ~iem — жудасная гісторыя;

żadny ~u — прагны моцных адчуванняў

drewenko

н. трэска; дзеравяка, дзеравячына

drewka

мн. трэскі; паленцы

drewniak

м.

1. разм. драўляная хата;

2. звычайна мн.~i — чаравікі на драўлянай падэшве; абіякі, дзеравяшкі, клумбы, клюмпы

drewniany

драўляны;

drewniany most — драўляны мост

drewniec

незак. дзеравянець; пруцянець

drewno

drewn|o

н.

1. драўніна, дрэва, лес;

~o sosnowe — сасновая драўніна;

~o mahoniowe — чырвонае дрэва;

rzeźbić w ~ie — выразаць з дрэва;

~o budulcowe — будаўнічы лес;

2. бат. драўніна;

3. палена; дровы;

chlewik na ~o — дрывотня, дрывотнік;

leżeć jak ~o — ляжаць як калода