Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Забабо́ны ’прымхі’. Рус. дыял. смал., бранск., прыбалт., паўн.-дзвін., урал. забабо́ны, укр. забобо́ни, польск. zabobon, славац. zabobonky (Калал) ’тс’. Ст.-рус. забабоны (XVII ст.) ’тс’. Параўн. укр. бобони ’забабоны’ (Жэлях.), славац. bobony ’тс’ (Калал), серб.-харв. забоњити, бобоњити ’гучаць, балбатаць’, забоњити ’пачаць балбатаць, гучаць’, ст.-чэш. bobonek, pobonek ’забабоннае дзеянне’. Паводле Бернекера (1, 36–37), Фасмера (2, 70), гукапераймальнага характару (параўн. балбатаць, ням. bebeln, ст.-грэч. βαβάξω ’балбатаць’). Гэта прынялі Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 4, 136), указваючы на паралель балабоніць. Махэк₂ (58–59) высоўвае думку аб сувязі са ст.-чэш. boniti, дзе *bon‑ з ‑mon (параўн. корань *men, *mьn у памяць, помню) і прэфіксам po‑, што пераўтварыўся ў bo‑. Коген (УЗ БГУ, 1, 191, 192) указвае на падваенне кораня ба/бо, што адзначаецца ў слове байка1 (гл.). Магчыма, што паміж гукаперайманнем і ўтварэннем слова bobniti сапраўды трэба адзначыць пераходны этап, калі *bo, *bol мела значэнне ’гаварыць’, таму магчыма аб’яднанне названых думак. Сцвярджэнне Брукнера (643) пра польск. паходжанне ўсх.-слав. форм непераканаўчае.

Забабу́рка ’складка’ (Касп.). Безумоўна, звязана з асновай бабур‑, прадстаўленай у назвах бабур ’акунь’, бабура ’матыль; макрыца’, бабурка ’пупышка’ (гл. гэтыя словы), але семантычныя хады такой сувязі няясныя.

Заба́ва ’пацеха’. Рус., укр. заба́ва ’тс’, польск. zabawa ’тс’, ’таварыскі сход з мэтай забавы’, в.-луж. zabawa ’пацеха’, чэш., славац. zábava ’пацеха, сход’, славен. zabava ’перашкода’, ’забава’, серб.-харв. за́бава, за̑бава ’забава; прадмет, які дае пацеху’, уст. ’цяжкасць’, балг. заба́ва ’спазненне; пацеха’, макед. забава ’пацеха’. Ст.-рус. забава ’затрымка; справа; пацеха’ (XVII ст.). Прасл. імя zabava ўтворана ад дзеяслова zabaviti(sę) з дапамогай тэматычнага (асноваўтвараючага) ‑а‑, якое потым ператварылася ў канчатак. Дзеяслоў узнік у выніку прэфіксацыіі *za‑ + baviti + ; гл. бавіцца1. Параўн. Мельнічук, Этимология, 1967, 62–63.

За́балаць за́блаць, за́палай, за́блач (Мат. Гом., ЭШ), за́блыць ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Бяльк.). Рус. бранск., смал., варонеж., кур. за́болоть, за́блоть ’чырвоныя ніткі для вышывання’. Параўн. рус. ярасл., пск. заболока́ть ’пакрываць вышыўкай’, пск. за́блока, ярасл. за́болока ’запінка’, бо́локом ’наапашкі’ (Даль), оболочка ’абалонка’. Бел. бо́лакі ’воблакі’ < *ob‑volk‑ (гл.) указвае на магчымасць паходжання слоў, што абазначаюць вышыўку з кораня *volk‑ (гл. валачы) ці кантамінацыі кораня *volk‑ і *bol‑балонь, болона, абалонка, гл.). Перанос націску на прэфікс указвае на зыходны цыркумфлекс у корані. Форму за́блач з *k > č перад ‑ь, а ‑ць (рус. ‑ть) даводзіцца тлумачыць як суфікс (параўн. борць, моц; гл. SP, 2, 43). Форма запалач указвае на жывасць сувязей каранёў bol‑ і pel‑/pol‑, пра тоеснасць якіх меркаваў Махэк₂ (55) у сувязі з blána, супраць чаго Трубачоў, Эт. сл., 2, 178. Не выключаны старажытны, прасл. характар зыходнай формы zabъltь ці zaboltь.

Забарбе́ць ’забразгаць, забрынкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Забарбець < літ. barbė́ti ’бразгаць, брынкаць’ (Сл. паўн.-зах., 180) гукапераймальнага характару (Фрэнкель, 35). Параўн. рус. вяцк. забара́баться ’пачаць пэцкацца, пляскаючыся ў вадзе’.

Забарсні ’вяровачныя петлі, якімі лапаць прымацоўваюць да нагі’ (ТСБМ). Параўн. рус. бранск., смал. за́борстень ’верхні край лапця’, прыбалт. заборска ’шнурок для абутку’, заборсать ’завязваць, зацягваць абору’, в.-луж. zabornicować ’завязваць шнуркі’. Утворана з суфіксам ‑ень як назва прадмета дзеяння забарсаць ’завязваць, працягнуць абору ў лапці’. Гл. барсаць, барскі, абора.

Заба́ць, зо́баць ’кляваць’ (Нас.). Рус. дыял. зо́бать ’кляваць, есці, грызці’, укр. дыял. зоба́ти (Грынч.), польск. dziobać, дыял. zobać ’кляваць’, чэш. zobati, славац. zobať, славен. zóbati ’тс’, серб.-харв. зо̀бати, балг. зобам, макед. зоба ’есці зерне’. Ст.-слав. позобати, озобати, изобати. Ст.-рус. зобати ’есці’. Адназоўнікавы дзеяслоў з суфіксам ‑а‑ць ад наз. зоб (гл).

Забе́л ’зашчэп у бервяне пры адпілоўванні’ (Бяльк.). Рус. арханг. забе́л ’ачышчаная ад кары вяршыня кала’. Бяссуфіксны наз ад дзеяслова забяліць, як і забел ’дадатак у ежу’ (Касп.). Параўн. чэш. záběl ’пена пры квашанні піва і інш.’ Пры ачышчэнні ад кары дрэва робіцца белым, адкуль і забел. Гл. белы.

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

За́браўка ’праём, паз у вушаку’ (Мат. Гом.). Рус. с.-урал. забро́вка ’паліца над акном ці дзвярмі’. За‑ + броўка ’карніз над дзвярмі’. Перанос націску на прэфікс вядомы ў паўд.-усх. бел. гаворках (параўн. за́балаць).