Заба́ць, зо́баць ’кляваць’ (Нас.). Рус. дыял. зо́бать ’кляваць, есці, грызці’, укр. дыял. зоба́ти (Грынч.), польск. dziobać, дыял. zobać ’кляваць’, чэш. zobati, славац. zobať, славен. zóbati ’тс’, серб.-харв. зо̀бати, балг. зобам, макед. зоба ’есці зерне’. Ст.-слав. позобати, озобати, изобати. Ст.-рус. зобати ’есці’. Адназоўнікавы дзеяслоў з суфіксам ‑а‑ць ад наз. зоб (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)