Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

*Падха́пваць, подхапваць ’прасяваць зерне праз рашато’ (Выг. дыс., ТС). Гл. хапаць.

Перашушэліць ’ператачыць (жыта…)’ (Некр.). Да пера- і шушэліць гукапераймальнага паходжання, параўн. шушкаць ’шарахцець, шушукаць’, або ў выніку кантамінацыі з шашаль і шу́йіамець ’недабраякаснае зерне’ ці шуйшіца ’смецце, адыходы пры веянні’.

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Пала́ць1 ’гарэць яркім полымем; ярка свяціцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ). Польск. połać ’тс’, чэш. plapolati ’гарэць, палымнець’. Роднасныя паліць, полымя (гл.). Гл. таксама Махэк₂, 429 і наст.

Пала́ць2 ’ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Шн., Мат. Гом.), пола́ць (Выг.), пало́ць ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. пола́ть, пола́ю ’веяць зерне’, укр. пала́ти ’тс’, польск. pałać, opalać ’веяць’, в.-луж. płoć, płoju ’тс’, н.-луж. hopałka ’веялка’, славац. opalať ’веяць зерне; махаць, калыхацца, гойдацца’, славен. pláti, poljem ’хістаць, калыхаць’. Махэк (429) адрознівае ў прасл. polti, poljǫ (параўн. славен. і луж. формы) і palati, palajǫ. Роднаснымі лічацца палова, палоць (Фасмер, 3, 307), а таксама літ. pìlti, pilù ’ліць, сыпаць’ з іншым вакалізмам (гл. Траўтман, 213). Аб бел. слове гл. яшчэ Выгонная, Лекс. Палесся, 80.

Пужы́на́ ’пустое зерне (проса, канопляў)’: вупʼюць воробʼе усе на свеці, одна пужына астаецца (ТС), пужіна ’пустое, змытае насенне проса’ (лельч., Нар. лекс.), укр. пужина ’пустое, лёгкаважкае зерне; недаспелае зерне канопляў’, рус. дыял. пужина ’адсталыя ў росце каноплі’, славен. pužina ’лупіна вакол зярнят у яблыках і грушах’. Праслав. *pužina з першасным значэннем ’адыходы, шалупіны’, паралельнае да *mękyna ’вотрубы’ (гл. мякіна), семантыку тлумачыць укр. пу́жнтися ’шчацініцца’. Славенскае слова, а таксама pužiti ’ачышчаць ад зярнят костачкавыя плады’. Бязлай (3, 140) параўноўвае з літ. paugžlys, pūgžlys ’апалонік’, pùžas ’чараваты’, pùžti ’аслабець’ і ўзводзіць да і.-е. *peu‑, *pou‑, *pū‑, прадстаўленага ў puzȇr (гл. пузыр), puzrovina ’дрэннае мяса’ і пад.; яшчэ раней (Etyma, 163) ён узводзіў названыя словы да *pou‑g-. Сюды ж, магчыма, і чэш. papužiti ’зарастаць, засмечвацца’, якое Махэк₂ (434) узводзіць да праслав. *papъlgъ > papuh, параўноўваючы з ляш. papluch ’пустазелле’; гл. таксама Варбат, ОЛА, Исследов., 1982, 281.

Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.

Піха́ць, піхану́ць, піха́цца ’пхаць, штурхаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мік., Шат., Касп.; докш., баран., беласт., Сл. ПЗБ; аг.-бел., ЛА, 2), ’запіхваць’, ’малаціць пшаніцу’ (Нас.), пі́хаць ’даваць’ (Юрч. Вытв.), піхену́ць ’піхнуць’ (ТС), піха́ць ’есці прагна, груба і многа’ (Нар. лекс.), піхані́на ’штурханіна’ (міёр., Нар. словатв.), піхну́ць ’раптам папхнуць’. Укр. пиха́ти, пхати, рус. пиха́ть, пхать, ст.-рус. пихати, пьхати, польск. pichać, pchąć, чэш. pcháti, pchnouti, славац. pchať, pichať ’тс’, славен. peháti ’тс’, pháti ’таўчы, абдзіраць зерне’, харв. чак. ophati ’таўчы ячмень’, балг. пъ́хам ’соваю, тыцкаю’, ст.-слав. пьхати ’таўчы’. Праз чаргаванне ў аснове звязана з чэш. pěchovati ’трамбаваць’, а таксама з пест, пшано, пшаніца. Прасл. *pixati, *pьxati. Да і.-е. *pis‑, *pei̯s‑ ’таўчы, таптаць’: літ. pìsitі ’fuluere’, paisýti ’абдзіраць ячмень, малоцячы яго цапамі’, piestà ’таўкач’, лат. pàisît ’церці лён’, ст.-грэч. πτίσσω ’б’ючы, таўкучы, мелючы, ачышчаць, абдзіраць зерне ад абалонкі, шалупіння’, πτίσισ ’шалупінне’, πτισάνη ’ячныя крупы’, πτίσμα ’шатраванае зерне’, ст.-інд. pináṣṭi ’таўчы, драбіць’, piṣṭa ’змолаты’, ’мука’, перс. pist ’тс’, лац. pīnsō, ‑ere ’стаптаць, стаўчы’, с.-н.-ням. fesa ’вотруб’е’, vîsel ’ступа’ (Міклашыч, 270; Праабражэнскі, 2, 50; Траўтман, 220; Фасмер, 3, 269–270; Мюленбах-Эндзелін, 3, 34; Вальдэ-Гофман, 2, 307; Аткупшчыкоў, Из истории, 230; Бязлай, 3, 33; Борысь, Czak. stud., 100–102). Гл. таксама пхаць. Сюды ж піхма піхаць ’узмоцнена піхаць’ (Нас.).

По́йсаваць ’паўторна малаціць каласы пры малацьбе коннай малатарняй і ўручную’ (Мат. АС, Варл.), по́ясаваць, поі́саваць, по́льсаваць, по́йсаваць, пэ́йсаць ’аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень)’, ’біць каго-небудзь’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. paisýti ’тс’ (Грынавяцкене, там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 48). Параўн., аднак, рус. дыял. полсова́ть ’моцна біць; паласаваць’, полысать ’рваць на часткі; біць, хвастаць’, арэальна не звязаныя з балтыйскай тэрыторыяй, паходжанне якіх застаецца нявысветленым.

По́крупне ’высеўкі’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж падкру́пніца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), падкру́пʼя ’дробныя грэцкія крупы’ (Бяльк.). Рус. подкрупка ’мука, высеяная з крупаў’, подкру́пье ’тс’. Першапачаткова, магчыма, покрупʼе з далейшым пераходам ‑пʼе ў ‑пне. Семантыка: тое, што застаецца ’па крупах’, г. зн. пасля таго, як зерне змелена. Да по- і крупы (гл.). Формы з пад‑, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі з семантыкай ’нібы крупы; не зусім крупы’, параўн. под- (гл.).

Про́са ’злакавая культура, Panicum miliaceum L.’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Бес., Сл. ПЗБ), прасцэ́ ’тс’ (Ян.). Рус., укр. про́со, ц.-слав. просо, польск., в.-луж., чэш., славац. proso, н.-луж. pšoso, палаб. prüsü, серб.-харв. про̏со, славен. prosó, балг. npócó, макед. просо. Пэўнай этымалогіі слова няма, паколькі адсутнічаюць надзейныя роднасныя формы. Параўноўвалі перш за ўсё са ст.-прус. prassan ’проса’, але яно, магчыма, было запазычана з польскай, гл. Фасмер, 3, 378. Параўноўваюць таксама (Голуб-Копечны, 295) з лац. pressī, premō ’ціснуць’, г. зн. *proso першапачаткова ’расціснутае зерне’, але гэта паралель адхіляецца на той падставе, што лацінскае слова ніколі не мела значэння ’таўчы зерне’ (параўн. Нідэрман, Зб. Развадоўскаму, 1, 112 і наст.). Фасмер (там жа) лічыць магчымым падтрымаць параўнанне з грэч. περκνός ’стракаты’, ст.-інд. pŕ̥çnis ’тс’, ст.-в.-ням. forhana ’фарэль’; г. зн. першапачаткова ’стракатае, плямістае’. Пра магчымую сувязь з і.-е. *pro‑sə ’пасеў’ (гл. сеяць), што, відаць, адлюстравана ў сваеасаблівай figura etymologica, параўн. з народнай песні: а мы проса сеялі, сеялі; серб. Јелисје просо сије, гл. Лома, Огледна св., 65–66. Іншыя версіі гл. Фасмер, 3, 378–379; Шустар-Шэўц, 2, 1151; Скок, 3, 52; Бязлай, 3, 127; БЕР, 5, 767. Гл. яшчэ просяніца.