Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Зе́рне ’семя; крупінка’. Рус. зерно́, укр. зерно́, зе́рня́, польск. ziarno, н.-луж. zernoзерне’, ’збожжа’, в.-луж. zorno, палаб. źornüзерне’, чэш., славац. zrnoзерне’, ’збожжа’, чэш. zrní, славац. zrnie зборн. ’зерне’, славен. zrnọ, zrne, zrnje зборн. ’зерне’, ’зерне (асобнае)’, серб.-харв. зр̏но, зборн. зрње, балг. зъ̀рно, макед. зрнозерне (асобнае)’. Ст.-слав. зрънозерне’. Ст.-рус. зерно (XI ст.). Форма зерне першапачаткова была зборнай на ‑ьje ад zьrn‑o: zьrn‑ьje ці памянш. формай на ‑ęt‑: zьrn‑ę (параўн. другасныя памянш. зе́рнетка і зярня́тка). Аснова zьrn‑ роднасная літ. žìrnis ’гарошына’, лат. zir̂ns, ст.-прус. syrne, ням. Korn, лац. grānumзерне’. Фасмер, 2, 95–96, Шанскі, 2, З, 90; Махэк₂, 719; Скок, 3, 662–663. Zьrn‑ ўтворана з суфіксам ‑n‑ ад і.-е. кораня *gʼṛ‑ (гл. Покарны, 1, 390–391, дзе, аднак, слав. форм з ‑n‑ няма), які прадстаўлены ў рус. зреть ’спець’ (гл. зары́ць). Траўтман, 372, Фартунатаў, AfslPh, 4, 587; Мейе, Études, 447.

Ме́ліва, ме́ліво ’памол, малаццё, мліва’ (Нас., Яруш., Касп., Др.-Падб.; паст., Сл. ПЗБ). Рус. ме́ливо, ме́левозерне’, укр. ме́ливозерне’, ’мука’, ’малаццё’, чэш., славац. melivo ’тс’, славен. melȋvo ’малаццё збожжа’, серб.-харв. ме̏љивозерне для памолу’. Прасл. melivo (Фасмер, 2, 545). Да малоць (гл.).

Бры́жчык ’самае буйное зерне’. Гл. бры́зак.

Вычыня́ць ’ачышчаць ад каласкоў зерне’ (Сцяшк.); ’вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа’ (Шатал.). Польск. wyczyniać ’тс’. Гл. чыніць. У бел. можа быць як запазычаннем з польск., так і семантычным архаізмам; параўн. славен. činiti, činim ’прасяваць зерне’.

Кружы́ць ’ачышчаць зерне ўручную’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, ад крушыць. Гл. крух.

*Падха́пваць, подхапваць ’прасяваць зерне праз рашато’ (Выг. дыс., ТС). Гл. хапаць.

*Недагоніч, недого́ніч ’недаразвітае зерне ў коласе; запозненыя ў развіцці каноплі; парасткі збожжавых культур, якія затрымаліся ў сваім развіцці на стадыі кушчэння’, недого́ніца ’недаразвітае зерне ў коласе; дробная недаспелая ягада’ (ТС). Ад не дагнаць, г. зн. ’тое, што не змагло дагнаць у росце іншых’.

Зе́рка ’ядро арэха’, ’семя садавіны’. Ад асновы зерне: *зернко з выпадзеннем ‑н‑.

Не́тувіч ’абадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). Гл. нетуўч ’тс’.

Не́туўч ’неабадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). З *не‑тоўч, да таўчы.