Кро́ўна ’цяжка, горка, бядотна’ (ТС). Да кроў (гл.).
Кро́ўны ’родны па крыві, які паходзіць ад адных продкаў’ (ТСБМ, Сцяшк., Др.-Падб.). Гл. кроў.
◎ Кро́ўня ’верхняя пакрышка хамута’ (Касп.). Да крыць (гл.). Параўн. рус. кров ’покрыва’.
◎ Кроўш ’бераг ракі, абрывісты бераг, завадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kriaušis ’абрыў, круча, круты бераг’ (там жа, 2, 525). Запазычанне з літоўскай мовы.
◎ Крох ’пра трэск, ламанне’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае.
◎ Кро́хва ’кроква’ (КЭС, лаг., П. С., Сл. паўн.-зах., Хар., Шат.). Гл. кроква.
Кро́хкі ’які лёгка крышыцца’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Бяльк., Яруш., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Нас.). Гл. крох і крошка.
Кро́хы, кро́хі ’крыху’ (З нар. сл., Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах., Нас.). Гл. крошкі і крошка.
Кроць ’раз’ (Нас.). Запазычанне з польск. kroć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 68).
◎ Крош ’вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ). Гл. крошні.