Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Крок1 ’адзін рух нагой пры хадзьбе’ (ТСБМ, Нас., Янк. Мат., Гарэц., Бяльк., ТС). Укр. крок ’тс’. Ст.-бел. крокъ ’тс’ (з 1546 г.) запазычанне з польск. krok (Булыка, Запазыч., 177). Аднак польск. krok не ўзыходзіць непасрэдна да прасл. korkъ, бо іншыя славянскія формы са значэннем ’крок’ не даюць падстаў для такой рэканструкцыі: параўн. чэш. krok, славац. krok, серб.-харв. кро̑к (прасл. *krokъ). Рэгулярныя рэфлексацыі прасл. korkъ маюць іншыя, хоць і блізкія значэнні: серб.-харв. кра̑к ’голень, нага’, славен. krȃk ’нага’, балг. крак ’тс’ (параўн. Слаўскі, 3, 121; Кюнэ, Poln., 69).

Крок2 ’шырынка, месца паміж калашын штаноў’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крок1.

Крок3 ’адкормлены кабан’ (Жд. 2). Да запазычанага з рускай мовы вокарак ’кумпяк’ (гл.).

Кро́кат ’жабурынне’ (Касп.). Да кракавіна (гл.).

Кро́каць ’рэдкае, вязкае балота, якое зверху прыкрыта зыбкай карой’ (Яшк., Сцяшк. Сл.). Параўн. кракавінне ’дрыгва’ (гл.).

Кро́ква1 ’два брусы, верхнімі канцамі злучаныя пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек’ (ТСБМ, Сцяшк., Грыг., Шушк., Мядзв., Др.-Падб., Гарэц., Шн., Тарнацкі, Studia, В. В., Яшк., Бяльк., Бломкв., Хар., ТС, Касп., Сл. паўн.-зах.). Укр. кроква, рус. кроква ’тс’, славен. krokva ’тс’, польск. krokiew, чэш. krokev, славац. krocva ’тс’. Прасл. kroky да krokъ (гл. крок) па знешняму падабенству (Брукнер, 269). Іншыя версіі малаверагодныя. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 12, 184.

Кро́ква2 ’густы, малады, тонкі лес, звычайна на нізкіх вільготных месцах’ (Яшк.). Да крокаць (гл.). Магчыма, пад уплывам марфалагічна тоеснага дрыгва (гл.).

Кро́кла ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ). Параўн. рус. кроклы ’кроквы’, ст.-рус. крокояъ ’вілка’. Да кроква© (гл.).

Кро́кус ’шафран’ (ТСБМ, Мал., Нас.). Укр. крокус ’тс’. Запазычанне з польск. krokus (Слаўскі, 3, 126).

Кро́лік1 ’трус’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. кроликъ ’тс’ з польск. królik (Булыка, Запазыч., 178).

Кро́лік2 ’ветлівае, ласкальнае пры звароце да чалавека, звычайна маладзейшага’ (Янк. I). Да кролік1 (гл.).

Кроль ’трус’ (Ян., Мат. Гом.). Адваротнае ўтварэнне ад кролік1 (гл.), магчыма, яшчэ на польскай моўнай глебе. Параўн., аднак, Замосцінска–Куцалава, JP, 35, 289–295.

Кром1 ’хвоя са спілаванай вяршыняй для борцей’ (ТС). Параўн. кромка (гл.).

Кром2 ’акрамя, апрача’ (ТС). Укр. крім, рус. кроме ’тс’. Параўн. ст.-рус. кромѣ ’асобна’, рус. кром ’край, канец’, ст.-слав. кромѣ ’апрача’, чэш. kromě ’тс’, в.-луж. kroma ’край’, ст.-польск. kromie ’апрача’, польск. kroma ’кавалак, скарынка’. З гэтых супастаўленняў відаць, што прасл. kromě ’апрача’ loc. sing. ад kroma ’частка, край’. Параўн. ст.-в.-ням. hrama ’рама’, ст.-англ. hremman ’перагароджваць, заступаць’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя (параўн. Пятлёва, Этимология–1974, 25).

Кро́мі ’акрамя’ (Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.). Гл. кром2.