Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Невідомка (ńauidomka) ’шапка-невідзімка’ (Вяр.). Ад невідомы ’нябачны’ (Нас.), да відзець (гл.).

Невіру́тнік ’паганец’ (Броўка). Да вірутнік ’разбойнік, злачынец’ (гл.), адмоўе не-, відаць, пад уплывам недавяракзлыдзень, прахвост’ з ад’ідэацыяй да верыць, г. зн. ’той, каму цяжка давяраць’ або ’той, хто не верыць (у бога і г. д.)’.

Невісне́ць ’пацямнець’: Вони мои невиснѣюць (Нас.). Ґ^і. нявісны.

Не́вук ’неаб’езджаны конь’ (лельч., Жыв. сл.; ТС), ’неадукаваны, недасведчаны чалавек’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), ’гультай, хто не хоча вучыцца’ (Растарг.), не́ук ’гультай; непрывучаны да вупражы (пра каня і пад.)’ (Нас.), ’малады бык ад 2 да 3 год’ (Гарб.), укр. не́ук ’неадукаваны чалавек; неаб’езджаны конь’, рус. не́ук ’тс’, ст.-рус. неукъ ’тс’, польск. nieuk ’тс’, славен. neuk ’нявучаны; нявопытны’, серб.-харв. нѐук ’неадукаваны; непрывучаны (пра жывёлу)’, балг. неу̀к ’неадукаваны; нявучаны’, макед. неук ’нявучаны’. Да вучыць, параўн. на‑вука (Фасмер, 3, 69), той жа корань у смал. безук ’добры цясляр’ (без‑ук, ад прасл. *uk‑ ’вучыцца, навука’), якое Краўчук (БЛ, 5, 1974, 64) тлумачыць як ’той, хто (добра працуе, добры цясляр) без навукі’ (мае прыродны дар), самавук і пад.

Не́га ’догляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́га ’раскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. nega ’догляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).

Не́гадзь ’непагадзь’ (Янк. 3., рэч., Нар. сл., Некр., Пятк. 2, Яўс.), ’працяглае даждлівае ці снежнае надвор’е’ (Янк. 2), не́годзь ’тс’ (ТС, петрык., Шатал.), сюды ж негадзі́на ’непагадзь; час суровых выпрабаванняў’ (Сцяц.). Гл. нягода; параўн. таксама Фалоўскі, ZNUJ, Pr. jęz., 74, 1983, 60.

Негадзя́й ’нягоднік, паганец’ (Ян.), негодзя́й ’няздольны да працы, ні да чаго не варты чалавек; гультай, нягоднік’, негодзя́йка ’няздатная да працы, няўмелая жанчына’ (ТС), неґаджа́й (ніґаджай) ’неахайны чалавек’ (Сцяц.), укр. негодя́й ’няварты, няздольны да дзеяння чалавек’, рус. негодя́й ’няздольны для справы чалавек; гультай’. Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. не гадзіцца (негодзицьца, Нас.) ’быць непрыгодным’, негадзі́вы ’непрыгодны’ (Некр.), негадзя́вы, негадзя́шчы ’паганы; непрыдатны’ (Сл. ПЗБ), ’няздатны; непрывабны, непрыгодны; нядобры, паганы’ (Ян.), ’няздольны да працы, слабы’ (ТС), не́гадзь ’няздольны чалавек’ (Растарг.). Суфіксацыя, як у валача́й ’валацуга’ і пад. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23, а таксама Львоў, РР, 1969, 4, 100–101). Гл. нягоднік.

Негалю́зны ’несамавіты, плюгавы’ (барыс., Шн. 2), ’няўклюдны’ (Янк. 1), негілюзны ’непрыглядны’ (Ян.). Магчыма, да літ. negaluoti ’недамагаць, хварэць, быць нездаровым’; дзеепрыметнік, аналагічны да негадзявы, негадзяшчы (гл.).

Негара́зд ’не вельмі-та, дзе там’ (Растарг.), негараст (nieharast) ’нязручна; нешчасліва’ (Арх. Федар., Федар. 7), укр. негаразд ’нядобра, дрэнна’, рус. негоразд ’не вельмі, няўдала’. Ад незафіксаванага *гаразд > параўн. рус.горизд ’лоўкі, удалы, вопытны’, укр. гаразд *добра, шчасліва’, чэш. horazditi ’сварыцца, бушаваць, шумець’ (< венг. < слав., гл. Махэк₂, 149), якія выводзяцца з мяркуемага гоц. *garazds ’які разумна гаворыць’ (< ga і razda ’голас, мова’), гл. Фасмер, 1, 439, што даволі праблематычна. Параўн. таксама Шаур, SP, А 24, 33 і інш. (адносна чэш. nehorázny); Фасмер, 3, 57 (рус. негориздок).

Не́гдзе ’недзе; няма дзе’ (Сл. ПЗБ, Пятк. 2), нёгдзя ’тс’ (карэл., Нар. лекс., Сл. ПЗБ), рус. негде ’тс’, польск. niegdzie ’недзе’, каш. ńegse, чэш. nékde, славац. niekde, в.-луж. nehdźe, н.-луж. negźe, славен. дыял. negde, серб.-харв. негде, балг. дыял. негде, макед. негде. Прасл. *nekbdef утворана шляхам аглюцінацыі з часціцы *пё‑ (гл. не-) і пытальнага займеннікі *kbdě (гл. дзе); аманімічныя формы са значэннем ’няма дзеі узніклі ва ўсходнеславянскіх мовах са спалучэнняў тыпу *не есть где > не е(сть) где > негде, напр., негдзе перайсці (ESS/J SG, 2, 481; Шустар-Шэўц, 13, 998). Параўн. нёдзе, нейдзе.