Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр. лихота, рус. лихота, польск. lichota, н.-луж., чэш., славац. lichota, балг. лихота, ст.-слав. лихота. Прасл. lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел. лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш. lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).

Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Ліха́ч ’д’ябал’ (Зайцава, Лінгв. дасл.), смал. ’нячысцік’. Да лі́ха (гл.).

Лі́хва ’ліф, прышыты да спадніцы’ (Бяльк.). Да ліф (гл.).

Ліхвэйтар ’яфрэйтар’ (Мал.). Сапсаванае народнае яфрэйтар (гл.) з пратэтычным лʼ‑ (параўн. ле́ха ’рэха’).

Ліхвя́р ’кулак’ (Яруш.), ’хто прычыняе людзям няшчасце’ (пух., Жд. 2), ’той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы’ (ТСБМ), укр. лихва́р, лихвʼя́р, ст.-рус. лихварь (XVII ст.), польск. lichwiarz, в.-луж. lichwar, чэш. lichvář ’тс’, славац. lichvár ’гандляр скацінай’; серб.-харв. ли̏хвар, славен. lihvár, макед. лихвар, балг. лихва́р. Прасл. форма lixvarь, якая абыходзіць да прасл. lixva ’пазыка грошай пад працэнты’ (Слаўскі, 4, 236). Апошняе — запазычанне з гоц. leiƕva ’пазыка’, leiƕan ’пазычаць’, ст.-в.-ням. lîhan ’тс’ (Бернекер 1, 717; Фасмер, 2, 504–505; Слаўскі, 4, 233–235). Магчыма, аднак, і поўнае запазычанне з герм. *leihwarja‑ ’пазыкадаўца’ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 99).

Ліхніс ’зорка, Lydinis L.’ (Кіс.). З рус. лихнис ’тс’, якое са ст.-грэч. λυχνίς (з улікам лац. lychnus) < λυχνος > ’свяцільня, каганец’. Матывацыяй быў чырвоны колер кветак (Махэк, Jména, 78).

Ліхома ’бяда, цяжкае становішча’ (Нік.). Да ліха (гл.). Аб суфіксе ‑ма гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54).

Ліхоцце ’ўвасабленне зла, ліха’ (Янк. 3.), ліхоццё ’дрэнь’, ’пагібель, прорва’ (Нас.). Да ліха, ліхата́ (гл.).

Ліхоцька, ліхо́цько ’чортаў сын’ (ТС). Да ліхата́ (гл.). Магчыма, звязана са ст.-польск. lichocko ’вельмі кепска, бедна’ (XVII ст.), чэш. lichotský ’нешчаслівы, няўдалы’. Аб экспрэсіўным суфіксе ‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 160).