◎ Ко́ламазь ’мазь для калёс’ (Жыв. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Маг.). Гл. кола 2.
Ко́лас ’суквецце злакаў, суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сержп. Грам.). Укр. колос, рус. колос, ст.-рус. колосъ ’тс’, ст.-слав. класъ, балг. клас, макед. клас, серб.-харв. кла̑с, славен. klȃs ’тс’, польск. kłos, чэш. klas, славац. klas, в.-луж. kłos, н.-луж. kłos, палаб. klǎs ’тс’. Прасл. kolsъ мае бліжэйшую паралель у алб. kall ’колас’ (< kalsa). Цікава, што паралелей да гэтага слова ў балтыйскіх мовах няма. У іх існуюць адпаведнікі да іншай славянскай назвы коласа: прасл. voltъ (гл. валотка). Параўн. серб.-харв. вла̑т, славен. vlat, vlatka ’мяцёлка, колас’, літ. váltis ’колас аўса, мяцёлка’ (Мартынаў, Изоглоссы, 11). Можна меркаваць, што прасл. kolsъ — вынік кантактаў славян з палеабалканскім моўным масівам.
◎ Ко́лат ’доўгі кій з перакладзінай на адным канцы, якім заганяюць рыбу ў сетку ці нерат’ (Нар. сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.). Да калаціць (гл.).
Ко́лба ’шарападобная або канічная шкляная пасудзіна’ (ТСБМ). Укр. колба, рус. колба ’тс’. Праз рускае пасрэдніцтва запазычана з ням. Kolben ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 195).
Ко́лдра ’коўдра’ (Нас., Нік. Очерки). Гл. коўдра.
Ко́лева ’мядовая сыта і пакрышаныя туды абаранкі або булка’ (Кос.). Магчыма, праз значэнне ’дробнае зерне’, да каліва (гл.).
Ко́лер ’афарбоўка’ (ТСБМ, Нас., Сержп. Пр.), ’гатунак, смак’ (Бяльк.). Запазычанне з лац. color ’тс’ (ЕСУМ, 2, 513).
◎ Ко́лесцік ’спадніца з даматканак палатна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да прасл. kolo, kolese ’кола’ (паводле формы спадніцы). Словаўтварэнне вельмі архаічнае:⇉kolestito < z < Zkoles‑t‑ik 7 > . Пры дапамозе суфікса -/τ > могуць утварацца назоўнікі ад назоўнікаў (SP. 2, 36–37).
◎ Ко́лечка: на колечках ’на кукалках’ (ТС). Гл. колешкі.
Ко́лечы — «хто-колечы, што-колечы» (ТСБМ). Гл. каліколечы.