Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Кле́ктаць кл́екты ’пакрываць сценкі вулея воскам’ (Анох.). Гл. клёк 2.

Клемба́ты ’клышаногі’ (ТС). Гл. клембы.

Кле́мбаць ’ісці кульгаючы’ (ТС). Гл. клембы.

Кле́мбы ’абутак на драўлянай падэшве’ (Мат. Маг.). Гл. клумбы.

Кле́мікі ’тэпці’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. клембы (там жа, 2, 471). Клемікі < клембікі.

Кле́мка 1 ’ўчастак зямлі квадратнай ці прамавугольнай формы ў канцы шнуроў, мізэрны ўчастак зямлі, града’ (Яшк.). Слова, відаць, нямецкага паходжання. Параўн. ням. klamm ’вузкі, цесны’. Непасрэдная крыніца невядомая.

Кле́мка 2 ’божая кароўка’ (Шатал.). Параўн. клемка 1 (гл.).

Кле́мпа ’павольная (?) жанчына’: «С такою клемпаюніхто не вжэвэ». Параўн. літ. klumpė ’распусніца’ (Сл. паўн.-зах., 474). Параўн., аднак, польск. klępa ’тоўстая неахайная жанчына’, якое можна лічыць непасрэднай крыніцай беларускага слова. Аб польск. klępa гл. Слаўскі, 2, 218–219.

Кле́мша ’той, хто крывіць абутак’ (З нар. сл.). Да *клембша. Балтызм з рэгулярным словаўтварэннем. Ад літ. klimbúoti ’кульгаць’ з ‑ša‑суфіксацыяй.

Кле́ндар ’клышаногі чалавек’ (ТС). Гл. клендаты. Вытворнае на -ар ад прыметніка (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Кленда́ты ’клышаногі’ (ТС, З нар. сл.). Гл. кленды.