◎ Кле́пкаць ’маргаць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клёпкі і клепаць2‑ Слова лакалізуецца на Смаргоншчыне, таму нельга абмяжоўваць яго распаўсюджанне палескімі гаворкамі.
◎ Кле́пкі 1 ’павекі’ (Сцяшк. Сл.). Гл. клепкаць і клепаць 2.
◎ Кле́пкі 2 ’дубовыя дошчачкі для вырабу бочак’ (Сцяшк., Сержп. Грам., Гарб.). Гл. клёпках.
Кле́пні ’ногі’ (Ян.). Гл. клепаць 1.
◎ Кле́пы: клепое дрэво ’крывое дрэва’ (Маш.). Рэгіянальны балтызм. Параўн. літ. klypti ’згінацца, скрыўляцца’ (Лекс. Палесся, II).
◎ Кле́рык ’семінарыст’ (Сл. паўн.-зах.) < польск. kleryk ’тс’ < лац. elerieus ’духоўны’ (Слаўскі, 2, 211).
◎ Клест ’крыжадзюб’ (Мат. Гом.). Укр. клест ’Loxia curvirostra L.’, рус. клёст ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя. Гукапераймальнае (ЕСУМ, 2, 459).
◎ Кле́сці ’клясці’ (Мат. Гом., Нар словатв., Янк. I). Гл. клясці.
Кле́тачка ’соты, матачнік’ (Мат. Гом.), ’сетачка з дзіркамі ў вуллі, праз якія матка не можа пралезці’ (Сцяшк.). Гл. клетка.
Кле́тка ’памяшканне для птушак і жывёлін, сценкі якога зроблены з металічных або драўляных прутоў’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’спосаб складання дроў, дошак, цэглы і пад. у выглядзе чатырохвугольніка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Янк. Мат.), ’свіран, кладоўка’ (Нас., Бломкв., Дзмітр.). Гл. клець.
◎ Кле́ткі ’месца, дзе рос клён, кляновы лес’ (Яшк.). Гл. клець.