Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кашэ́рыцца ’старанна мыцца, ачышчацца’ (Шат.). Гл. кашары́ць ’ачышчаць’.

Каю́к1 ’рачное вёслава-паруснае грузавое судна’ (ТСБМ); таксама ’лодка’. Рус. каю́к, укр. каю́к. Слова не вельмі яснага паходжання (прынамсі, што датычыцца фармальнага боку этымалогіі). Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў. Параўн. тат., тур., крым.-тат., казах. kajyk. Так у Фасмера, 2, 215 (гл. яшчэ Бернекер, 1, 469; Корш, AfslPh, IX, 507–508). Няясна, як узнікла форма каю́к, якая пашырана ва ўсх.-слав. мовах. Паводле Шанскага, 2, К, 107, упершыню назва каюк зафіксавана ў рус. дакументах у 1614 г. Адносна формы каю́к Шанскі, там жа, мяркуе, што гэта кантамінацыя слова кайык (kajyk ’лодка’ і чагат. каюк ’загнуты назад’.

Каюк2 ’канец, пагібель, смерць’ (ТСБМ, БРС, Шат., Бяльк.). Усх.-слав. утварэнне (параўн. рус. каю́к, укр. каю́к ’тс’). У слоўніках рус. мовы ўпершыню, як дыялектнае, адзначаецца ў 1909 г. Мяркуюць, што гэта назва ўзнікла на аснве ўжо існуючага слова каю́к ’лодка-душагубка’ (плаванне і такіх лодках было вельмі небяспечным) у выніку лексікалізацыі. Гл. Шанскі, 2, K, 107. Параўн. апісанне лодкі-каюка ў Даля: «долбушка, однодеревка без набоев или душегубка, лодченка, каючек» (т. II, 101).

Каю́та ’жылое памяшканне для пасажырах або экіпажа на судне’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. каю́та ’тс’, укр. каю́та. У бел. мове, як і ва ўкр., непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Рус. каю́та ўпершыню згадваецца ў крыніцах у 1705 г. (таксама і ў варыянце кают, 1720 г.). Крыніцай запазычання Фасмер, 2, 216 лічыць ням. Kajüte або гал. kajuit. Шанскі, 2, 107, мяркуе, што хутчэй рус. слова было запазычана ў Пятроўскую эпоху з ням. мовы: аб гэтым сведчыць ж. р. слова (гал. форма не падыходзіць). Фасмер, там жа, указвае, што думка Зяленіна аб запазычанні са швед. kajuta (< н.-ням.) абгрунтавана.

Кая́к ’лёгкая скураная аднамесная лодка з двухлопасцевым вяслом у некоторых народаў Поўначы’ (ТСБМ), ’лодка з плоскім дноў’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус., укр. кая́к, польск. kajak ’разнавіднасць малой спартыўнай лодкі’ (з XX ст., гл. Слаўскі, 2, 23), чэш., славац. kajak, серб.-харв. kàjak. Запазычанне з эскімоскай мовы праз ням. і англ. У XVII ст. у ням. мове з’явілася ў форме kajakka (пазней Kajak). У мове эскімосаў першапачатковае значэнне слова — «аднамесная крытая лодка для мужчын». Гл. яшчэ Клюге, 339.

Кая́нка ’раскаяние’ (Янк. БП, 228: «Каянка будзе, з павароткі не будзе»), Рус. арханг. каянка ’тс’. Словаўтваральна, відаць, з суф. анк‑а, дзеяслоўным суфіксам у гаворках, гістарычна складаным (ан‑ка). Статус слова, магчыма, усх.-слав. інавацыя; не выключаны і незалежныя ўтварэнні.

Ка́янне ’вытворнае ад каяцца; раскаянне’ (БРС, ТСБМ, КЭС, лаг.; Нас.). Статус слова няясны, магчыма, запазычанне з рус.-ц.-слав. каяние ’пакаянне’. У іншых мовах: укр. каянне, рус. каяние, польск. kajanie się ’перасцярога’, чэш. (ст.-чэш.) kánie, славен. kájanje ’ганьбаванне’, ’раскаянне’, серб.-харв. kajánie, балг. каюнѥ. Імя дзеяння, вытворнае з суф. ‑(a)nьje < kajati. Славянскі характар гэтай лексемы не вельмі відавочны; не выключаны ўплыў царкоўнай лексікі, ва ўсякім разе, статус асобных слоў вельмі няпэўны.

Каяны́ ’бессаромныя вочы’ (клец., Нар. лекс.). Адносна дэфініцыі параўн. прыклад. «Нібось каяны хаваў, як стыдзіла» (с. 207). Рэгіянальная інавацыя. Утворана, відаць, з суф. ‑ан (‑ян), які адзначаны Сцяцко, Афікс. наз., 26: назвы асоб па іх схільнасці да адпаведнага дзеяння, з экспрэсіяй непахвальнасці. Параўн. маладзян ’пажылы чалавек са звычкамі маладых’, салапап ’салапяка’ і інш. Калі прымаць такі варыянт утварэння, неабходна звязваць з дзеясловам каяць ’ганіць, караць’. Магчыма, не выключаны ўплыў каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’, каінскі ’акаянны’; «Каінская твая душа» (Нас.), аднак давесці гэта цяжка.

Ка́ята, ката ’раскаянне’ (Нас., Янк. БП). Магчыма, эксцэрпцыя з прыказкі, параўн. «Каита ёсць, да возвороту нема» (Нас., 227). Сустракаюцца іншыя структуры: кая «Кай много, а вороту нет» (калуж., смал.). Дакладны адпаведнік у рус. перм., салікам. каята ’споведзь, раскаянне’, каяты класть ’раскайвацца’. Статус слова няясны (незалежныя інавацыі ў бел. і рус.?, усх.-слав.?. больш старое?), словаўтваральна, як рус. мая(иʼя)та, пры маять ’марыць, мучыць і інш.’ (ёсць недакладнасці ў акцэнтуацыі).

Ка́яць, ка́іць ’караць’ (Нас.). Магчыма, ’лаяць’, параўн.: «Сам покай его, а я скольки раз каив, да каиння мойго не слухаець» (Нас., 227), параўн., каіне ’пакаранне, кара’: «Бог пошласць нам каинне», «Ниякога каиння не слухаець гетый человек» (Нас., там жа), і каінне ’раскаянне’, гл. яшчэ каята і інш. Другая форма дзеяслова — каяцца ’прызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н., усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым; спавядацца’ (БРС, ТСБМ), ’шкадаваць аб зробленым’ (Чач.), ’наракаць на самога сябе’ (КЭС, лаг.). З новых слоўнікаў: каяцца (ТС) і каяцца ’раскайвацца’ (лід., круп., Сл. паўн.-зах.). Статус слова не вельмі ясны; што датычыцца зваротных форм, неабходна мець на ўвазе, што ў некалькіх выпадках дзеяслоў сустрэўся ў прыказцы, адзначанай на вялікай тэрыторыі, па гэтай прычыне невядома, якой канкрэтна мове або храналагічнаму зрэзу належыць слова. Параўн. круп.: «Не будзе каяцца чалавек, рана ўстаўшы і молад ажаніўшыся» (Сл. паўн.-зах., 2, 450), «Не кайса, шо молоды жэніўса і рано ўстаў» (ТС, 2, 187), «Не кайся, рано вставши, молодо оженившись» (Грынчанка, 2, 229). Улічваючы рад вытворных і некаторыя самабытныя значэнні ў бел. мове, можна думаць, што тут не было (выключаючы некаторыя даныя ў асноўным у літаратурнай мове) запазычання са сферы царкоўнай лексікі. Слова вядома большасці славянскіх моў: укр. каятися ’каяцца, раскайвацца’, каяти (кого) ’лаяць, караць (каго)’ (апошняя форма прыводзіцца няясна з якой крыніцы Бернекерам), рус. каять, каяться вядома ў розных значэннях (у дыялектах), звяртаюць на сябе ўвагу такія, як ст.-рус., рус.-ц.-слав. каꙗти ’ганіць’, арханг. каять ’лаяць, сварыцца, праклінаць’, аланец. ’біць, караць’. Польск. kajać się ’каяцца, раскайвацца’, в.-луж. kać so ’раскайвацца’, чэш. káti ’шкадаваць, загладжваць віну’, káti se ’раскайвацца, каяцца’, славац. kajať sa ’раскайвацца, каяцца’, славен. kájati ’ганіць, асуджаць’ і інш., kájati se ’каяцца, раскайвацца’, серб.-харв. ка̏јаті, ка̏јати се ’раскайвацца’, ’шкадаваць’ (вельмі цікавае значэнне ’помсціць (аб кроўнай помсце)’, kȁjati se ’раскайвацца’, макед. кае се ’каяцца, раскайвацца’, балг. ка́я се ’каяцца, раскайвацца, шкадаваць’, ст.-слав. каꙗти сѧ ’каяцца’. Значэнне ’караць, ганіць’, верагодна, неабходна лічыць асноўным для прасл. kajati. Апошняе — другасны дзеяслоў (дуратыўны, на ‑ati, з падоўжаным вакалізмам кораня, магчыма, з і. -е. *k​ōi. Бліжэйшай і.-е. адпаведнай формай з’яўляецца ст.-іран. (авест.) kāy‑ ’каяцца’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 115–116; Фасмер, 2, 216 (дзе прыводзяцца як адпаведнасці таксама ст.-інд. cáyatē ’ён помсціць, карае’ і далейшыя вытворныя). Гл. яшчэ Бернекер, 1, 499; вельмі падрабязна Слаўскі, 2, 22–23.

*Ка̀кешы, кокешы ’калені’ (Федар. Рук.). У тэксце: «Торяна на печэ кокешы задзерла». Дакладных адпаведнікаў быццам бы няма (калі дэфініцыя правільная). Думаецца, тут мясцовае ўтварэнне ад паліморфнай формы лексемы са значэннем ’кукішкі’. Бліжэйшай роднаснай формай (і тэрытарыяльна блізкай) з’яўляецца воран. какошкі, маст. кокашки, кокашы, дзятл. кокішкі. Тут семантычны пераход кукішкі > калені, які цяжка вытлумачыць.