Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Каназа́ ’капрызнае дзіця’, *дзіця, якое любіць крыўляцца, сюсюкае, любіць і вымагае увагу ад дарослых’, каназіцца ’крыўляцца ў гутарцы, сюсюкаць, прыкідвацца зусім маленькім’ (паст. Сл. паўн.-зах.; Янк. 1); любан. панасіцца ’капрызіць’ (Сл. паўн.-зах.); каназобка ’той, хто прытвараецца быццём плача’ (глус., Янк. Мат.). Укр. конозитіі, куноза, рус. пано‑ зить. польск. konozič, konozič się з іншымі значэннямі. Паводле Трубачова, Эт. сл., 10, 195, прасл. konoziti, якое з ko‑ і noziti.

Кана́л ’штучнае рэчышча, прызначанае для злучэння асобінах вадаёмаў, для арашэння і асушэння’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-бел. каналъ (XVII ст.), якое са ст.-польск. kanał ’канал’ < ням. Kanal < лац. canālis ’труба, канал, роў’ < canna ’трыснёг, труба’ < ст.-грэч. κάννα ’тс’ (Булыка, Запазыч., 136; Слаўскі, 2, 41; Шанскі, 2 (К). 41).

Канано́йцы ’слабы’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Сапсаванне (у выніку перастаноўкі н^іі) з канаёнцы < польск. konający ’які памірае, канае, даходзіць’.

Кана́па ’мэбля ў выглядзе лавы (мяккая або без абіўкі) са спінкай і падлакотнікамі, прызначаная для сядзення некалькіх асоб або ляжання’ (ТСБМ, Гарэц., Шпіл., Яруш., Бяльк., Сцяшк.; карэліц., Янк. Мат.; маст., шальч., Сл. паўн.-зах.), кынап, кына́па ’тс’ (Бяльк.); кана́фа (чэрв., Сл. паўн.-зах.; Жд. 3). Запазычана з польск. kanapa ’тс’, якое з франц. canapé < с.-лац. canapeum < лац. cōnōpēum, conōpium ’ложак з палогам ад камароў’ < ст.-грэч. κωνωπεῑον, κώνωψ ’камар’ (Слаўскі, 2, 41–42).

*Канапа́тка, кыныпа́тка ’дзяўчына з рабаціннем на твары’, кыныпацік ’тое ж пра хлапчука’ (Яўс.), кыныпа́цінькій ’тс’ (мсцісл., Нар. словатв.), конопя́тый ’рабы’ (пін., Шатал.), шчуч. канапа́ты ’тс’; івац., шальч. ’васпаваты’, ’шурпаты, з няроўнай паверхняй’, ’плямісты’ (шальч., Сл. паўн.-зах.). Рус. конопа́тка ’вяснушка’, ’воспіна’, конопа́тый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса, утвораная ад канопа ’каноплі’ і суф. ‑ат (як барадаты, паласаты). Параўн. яшчэ рус. церск. конопля́ ’вяснушка’. Названа паводле падабенства вяснушак да насення канапель (Фасмер, 2, 311–312).

Канапа́ціць ’затыкаць шчыліны пакуллем, мохам’ (ТСБМ), канапа́тка ’інструмент для канапачання’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, паходзіць з рус. конопа́тить. Да каноплі (гл.).

Канапе́лька ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТСБМ; віл., Жыв. сл.; мсцісл., Янк. 2), кынапе́лька ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. конопе́ль ’тс’, да каноплі (гл.). Названы паводле падабенства кветкі (мяцёлкі) да канаплянага семя.

Канапе́лькі ’зябер звычайны, Galeopsis tetrahit L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Рус. ярасл., сарат. конопе́льник ’тс’. Матывацыя — падабенства лістоў з канаплямі.

Канапля́нік ’верабей, Passer domesticus’ (ТСБМ, Янк. I; Сержп. Грам.; дзятл., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.; жлоб., Жыв. сл.); петрык. канаплю́к, ’тс’, петрык., калінк. канапля́нка, параўн. конопля́нка ’тс’ (Мат. Гом.), ’жулан, Lanius cristatus’ (Інстр. II). Рус. конопля́ник, перм., вяц. конопля́ничек, кур. конопля́тничек ’верабей’. Да канапля́ны < каноплі (гл.). Птушка названа паводле яе звычаю аббіваць (аб’ядаць) пасевы спелых канапель і проса.

Канапля́нка, нараўл. конопля́нка ’цёплая парцяная хустка фабрычнага вырабу’ (ТСБМ, Сцяц. Нар.; браг., петрык., Шатал.; Мат. Гом.; гродз., З нар. сл.), ’невялікая баваўняная хустка’ (браг., Нар. словатв.), ’цёплая суконная або кашаміравая хустка’ (Сцяшк.; клец., КЭС; маладз., лях., Янк. Мат.), ’льняная хустка хатняга вырабу’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), да каноплі (гл.). Утварылася шляхам намінацыі канапляная хустка (якая першапачаткова была канаплянай і больш грубай, таўсцейшай. чым льняная).