Канапа́ціць ’затыкаць шчыліны пакуллем, мохам’ (ТСБМ), канапа́тка ’інструмент для канапачання’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, паходзіць з рус. конопа́тить. Да каноплі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)