Леў ’драпежны звер, Felis leo’ (ТСБМ, Яруш., Кл.). Ст.-бел. левъ (XV ст.), укр. лев, рус. лев, ст.-рус. львъ (XI ст.), польск. lew, н.-луж. law, в.-луж. law, палаб. lʼåv, чэш. lev, славац. lev, славен. lèv, серб.-харв. ла̏в, макед. лав, балг. лъв, лъвът, лев, ст.-слав. львь. Прасл. lьvъ выводзіцца звычайна (Міклашыч, 179; Фасмер, 2, 471 і інш.) са ст.-в.-ням. lëwo ’леў’, якое з лац. leō, ст.-грэч. λέων. Ошцір (Зб. Развадоўскаму, 1, 295–313) ст.-грэч. крыніцу падае ў выглядзе λι̑ς (якое з *λíϜι‑ς), што з’яўляецца запазычаннем са ст.-сяміцк. lajiš ’леў’. Хутчэй за ўсё леў (львъ) прыйшло кніжным шляхам (пры вусным запазычанні было б лёў). Іншыя этымалагічныя версіі гл. таксама Слаўскі, 4, 182–184.
◎ Ле́ўны ’дажджлівы’ (ТС), як і лёўка, лёвачка ’кубак’ (Касп.), ’чарпак з кароткай ручкай, якім выліваюць ваду з лодкі’ (Касп.; полац., З нар. сл.), адносіцца генетычна да прасл. levati — дзеяслова шматразовага дзеяння ад Ibjati ’ліць’ > напр., укр. льляти, польск. lać. Гл. таксама лея.
◎ Лехавы ’алешнікавы’ (навагр., Сл. паўн.-зах.). Да *р, ль‑ Xа (з адпадзеннем пачатковага а-). Гл. вольха, алёс.
◎ Ле́хі ’рыззё’ (свісл., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, у выніку кантамінацыі лахі ’тс’ і лехі < іляха ’вузкая палоска’.
◎ Ле́цён ’сенцы, камора’ (пін., Колб.; ц.-палес., Нар. сл.), лун. лёттен (Шатал.), лётён, лёцень (Тарн., Шн. 3; маз., Нар. лекс. Гом.), жытк. ляцён ’тс’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка летні пры дапамозе суфікса -ён (Сцяцко, Афікс. наз., 103). Hę выключана, аднак, версія аб утварэнні лексемы з прасл. асновы lęk‑ > lęcati ’нагінаць, нацягваць’, параўн. рус. наляцать, налячить ’напінаць, нацягваць (лук, пастку, сетку)’, ст.-рус. ляцати ’расстаўляць пасткі’, ст.-слав. налАШтн ’нацягваць лук’, ЛАцати ’ставіць пастку’, чэш. leceti, liceti, в.-луж. lac, н.-луж. Іёс ’тс’, славен. lecati (se) ’гнуць’, літ. lenkti ’згі-наць, нахіляць’. Тады палес. лецён першапачаткова азначала 6 ’клетка-лавушка’ з загнутых дубцоў у выглядзе будана’ (параўн. палес. пажарнік). Бязлай (2, 130) таксама выводзіць славен. Іёсеп ’пастка для лоўлі птушак’ з lęk‑, а Штрэкель (там жа) выводзіць яго з ням. баварск. die Letz, Letzen ’пастка’.
◎ Ле́ці ’леты, гады’ (Бяльк.) — з формы парнага ліку, параўн. ст.-бел. лѣтѣ (з рэдукцыяй галоснай -е ў канцы слова). Да лёта (гл.).
◎ Ле́ціцца Трэцца (аб вадзе)’, лёціць ’падаграваць ваду’ (Яўс.). Да лёта (гл.). Сюды ж лётны ’цёплы’ (Сцяшк. Сл.).
Ле́цішча ’месца летняга адпачынку’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), ’кашара’ (Нар. лекс. Гом.). Да лета (гл.).
◎ Лецы́тва ’дзікая, вялікая качка’ (Нас.). Няясна. Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што гэта — старая лексема, якая накшталт чэш. koroptev, ляш. kurotva ’курапатка’ (Махэк₂, 278) складаецца з дзвюх: Іёіь (< letati ’лётаць’) і patva (< ipbtyt р. скл. ръlъие ’птушка’). У такім выпадку для лексемы лецытва можна было б вывесці значэнне ’лётаючая птушка’ паводле таго, як Махэк₂ (там жа) для прасл. кагорту ’курапатка’ вывеў ’бегаючая птушка’.
◎ Лець у параўн. як лець ’ледзь цёплы, летні’ (слонім., Нар. словатв.). Праформа Іёіь. Да лёта (гл.). Параўн. бел. залеюць ’запэўніць’, ’папярэдзіць загадзя’ (Нас.). Больш падрабязна аб ім гл. Слаўскі, 4, 95–97.