Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Гро́нка ’гронка’ (БРС). Ст.-бел. (з XVII ст.) кгроно, гроно ’тс’. Запазычанне з польск. мовы; параўн. польск. grono ’тс’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 350–351). Форма гро́н(к)а можа быць і спрадвечнай (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 139, дзе прыводзяцца і ўсх.-слав. словы), але аб запазычанні сведчыць выбухное «г». Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 152.

Гро́шы, грош ’грошы’. У бел. мове запазычанне непасрэдна з польск. (grosz) у XV ст. Гл. Булыка, Запазыч., 86. Параўн. рус. грош, укр. гріш. Польск. grosz < ст.-чэш. groš < с.-лац. grossus. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 352; Брукнер, 159. Параўн. Фасмер, 1, 462.

Гру́бка ’галандская печ’. Рус. гру́ба, укр. гру́ба, гру́бка. Запазычанне з польск. gruba, grubka, а гэта з ням. (с.-в.-ням.) gruobe. Гл. Рудніцкі, 741; Фасмер, 1, 462.

Гру́бы ’грубы’. Параўн. рус. гру́бый, укр. гру́би́й, чэш. hrubý, польск. gruby (дыял. gręby), балг. груб, ст.-слав. грѫбъ. Прасл. *grǫbъ, *grubъ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 145–146). Роднаснымі формамі лічацца літ. grùbti grumbù ’калець, дубець’, ’рабіцца няроўным, ухабістым’. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 145–146; Фасмер, 1, 462–463; Траўтман, 99–100; Бернекер, 1, 355.

Груга́н ’крумкач, груган’ (БРС, Касп.). Відавочна, назва гукапераймальнага характару.

Груд ’узгорак, груда’. Гл. града́.

Гру́да ’глыба, кавалак, камяк’. Гл. града́.

Гру́дзі ’грудзі’. Параўн. рус. грудь, укр. грудь, гру́ди, ст.-польск. grędzi, чэш. hruď, балг. гръд, гърди серб.-харв. гру̑д, гру̑ди, ц.-слав. грꙋдь, грѫдь. Прасл. *grǫdъ. Лічыцца роднасным этымалагічна са слав. *grǫda і *gręda (гл. града́). Назва *grǫdь з’яўляецца слав. інавацыяй (архаічная слав. назва *pьrsь, *pьrsi). Трубачоў, Эт. сл., 7, 148–149; Фасмер, 1, 463; Бернекер, 1, 356; Слаўскі, 1, 342–343.

Груз. Гл. гразь.

Грузаві́к ’грузавік’ (БРС). Укр. грузови́к. Запазычанне з рус. грузови́к ’тс’ (якое ў слоўніках вядома з 1935 г.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 184.